Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мяжы зь Літвой гарыць лес. Пункт пропуску «Прывалка» закрылі

абноўлена

Фота: Міністэрства па надзвычайных сытуацыях
Фота: Міністэрства па надзвычайных сытуацыях

У Горадзенскім раёне на мяжы зь Літвой некалькі гадзінаў гарыць лес за аграгарадком Гожа.

Ад 16:00 закрылі пункт пропуску «Прывалка» у абодвух накірунках, піша Tut.by. Супрацоўнікі ДАІ часова спынілі рух транспарту да мяжы зь Літвой. ​

Узгараньне адбылося на Госкім палігоне, піша Hrodna.life. Прадстаўнік Заходняга апэратыўнага камандаваньня, у ведамстве якога знаходзіцца палігон, расказаў, што ўзгараньне адбылося каля 12:00. Паводле яго слоў, загарэлася сухая расьліннасьць. Сытуацыю ўскладняе моцны вецер.

Пра здарэньне ў МНС паведамілі ў 14:36, па стане на 16:30 у ліквідацыі пажару ўдзельнічаюць:

  • 100 ратавальнікаў;
  • спэцыялісты лясгасу;
  • памежныя войскі;
  • міліцыя.

На месьце працуюць больш 10 адзінак пажарнай тэхнікі. Вядзецца пастаянны маніторынг абстаноўкі.

Гэта ня першае здарэньне ля Гожы ў гэтым месяцы. 15 красавіка пажар на Госкім палігоне тушылі 8 гадзін, паведамляў тэлеканал АНТ.

Загарэлася трава, агонь ахапіў каля 5 гектараў. Тушылі пажар ратавальнікі, супрацоўнікі лясьніцтва і каля 40 ваеннаслужачых.

Паводле вайскоўцаў, пажары на палігонах здараюцца, бо на іх выкарыстоўваецца агнястрэльная зброя і баявая тэхніка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG