Героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка абмяркоўваюць частыя паведамленьні пра замінаваныя будынкі ў Менску. З пачатку году было заведзена 19 крымінальных справаў за «фальшывыя паведамленьні пра небясьпеку».
Яшчэ 4 чалавекі атрымалі раненьні, двое зь іх у цяжкім стане. Галоўны падазраваны — студэнт унівэрсытэта. Ён затрыманы ў кампусе ўнівэрсытэта.
У Вэнэсуэле кіраўнік парлямэнта і лідэр апазыцыі Хуан Гуайдо, прызнаны ЗША і шэрагам іншых краін легітымным кіраўніком дзяржавы, заявіў аб пачатку «фінальнай фазы» зьвяржэньня рэжыму прэзыдэнта Нікаляса Мадуры.
Бялуху, якую ўбачылі ў Баранцавым моры ў канцы красавіка, хутчэй за ўсё, трэніравалі расейскія ВМС, лічаць нарвэскія экспэрты.
19-я крымінальная справа з пачатку году распачатая да «фальшывых мінэраў»
На адкрытай тэрыторыі Ровенскай атамнай электрастанцыі адбылося ўзгараньне трансфарматара, што прывяло да адключэньня трэцяга энэргаблёку.
Менская міліцыя 29 красавіка паведаміла аб замінаваньні ў Менску аэрапорту, чыгуначнага вакзалу і гатэлю Hilton.
У Францыі затрымалі групу людзей паводле падазрэньня ў падрыхтоўцы тэракту супраць сіл бясьпекі.
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі затрымаў намесьніка дзяржсакратара Рады бясьпекі Беларусі, былога начальніка прэзыдэнцкай Службы бясьпекі Андрэя Ўцюрына, паведаміла «Наша Ніва».
15-гадовы падлетак 27 красавіка пайшоў купацца на Сеніцкае вадасховішча і пачаў тануць. 17-гадовы падлетак спрабаваў яго ўратаваць, але няўдала.
За арганізацыю наркалябараторыі затрыманым пагражае да 20 гадоў пазбаўленьня волі.
Сьледчы камітэт 29 красавіка завяршыў расьсьледаваньне дарожнага здарэньня ў Талачынскім раёне, у якім загінулі брамнік ФК «Віцебск» Андрэй Шчарбакоў з жонкай і малым сынам.
Падчас узброенага нападу на сынагогу ў прыгарадзе Сан-Дыега, штат Каліфорнія, загінула адна жанчына, яшчэ тры чалавекі паранены — сярод іх рабін і дзіця. Па словах лекараў, жыцьцю пацярпелых нічога не пагражае.
Пра гэта паведамляе ланкийскі партал Newsfirst. Па інфармацыі Newsfirst, падазраванымі зьяўляюцца Махамад Садок Абдул-Хак і Махамад Шахід Абдул-Хак. Іншых падрабязнасьцяў партал не прыводзіць. Вядома, што ўсяго паліцыя затрымала каля 100 чалавек.
У Краснаярску загарэўся дах аднаго з карпусоў абароннага заводу «Красмаш», паведамляе рэгіянальнае МНС. Плошча пажару — 24 тысячы квадратных мэтраў.
У Менску эвакуавалі жыхароў шматпавярховіка па адрасе Шырокая, 3. Паўтара года таму жыхары пісалі ў зваротах, што апорная калёна ў другім падʼезьдзе пачала разбурацца.
У Алеўскім і Оўруцкім раёнах Жытомірскай вобласьці на адлегласьці 5 кілямэтраў ад мяжы зь Беларусьсю гараць лясы на тэрыторыі 15 гектараў.
Міністэрства надзвычайных сытуацый паведамляе, што пажар на Альманскіх балотах лякалізаваны, працягваецца тушэньне асобных ачагоў узгараньня.
Сёньня ў Луганску стартаваў мотапрабег «Дарогі Перамогі — на Бэрлін 2019», прымеркаваны да 74-й гадавіны заканчэньня ІІ Усясьветнай вайны.
24 красавіка скончыла жыцьцё самагубствам 14-гадовая вучаніца магілёўскага ліцэя № 3.
Улады Шры-Ланкі аб’явілі аб затрыманьні мясцовага мільярдэра Махамэда Ібрагіма, бацькі двух сьмяротнікаў, якія ўчынілі выбухі 21 красавіка. Пра гэта тэлеканалу CNN паведаміў прадстаўнік паліцыі.
Паводле апэратыўных дадзеных МНС, за мінулыя суткі ў Беларусі ліквідавалі 27 лясных пажараў на агульнай плошчы больш за 110 га, 7 тарфяных пажараў на агульнай плошчы 2 га і 53 пажараў травы і кустоў на агульнай плошчы больш за 26 га.
Пылавая бура накрыла Горадзеншчыну 24 красавіка. За клубамі пылу цьмяна відаць дамы і нават неба.
У Горадзенскім раёне на мяжы зь Літвой некалькі гадзінаў гарыць лес.
Прадстаўнікі групоўкі «Новая Ірляндская рэспубліканская армія» прызналі сваю датычнасьць да забойства 29-гадовай журналісткі Лайры Макі і назвалі яго выпадковым. Пра гэта паведамляе газэта The Irish News, якая атрымала паведамленьне ад арганізацыі.
Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» узяла на сябе адказнасьць за выбухі, у выніку якіх загінулі больш за 300 чалавек у Шры-Ланцы, паведамляе Reuters.
Ахвярамі велікодных выбухаў у цэрквах і гатэлях Шры-Ланкі сталі ўжо 311 чалавек, паведаміў міністар абароны краіны. Сярод забітых — 39 замежнікаў. Напярэдадні паведамлялася пра 290 загінулых.
У Віцебску 23 красавіка памёр Віктар Калачынскі, якога напярэдадні траўмавалі ў вайсковай частцы машынай.
Суд у Баўгарыі прысудзіў 30 гадоў пазбаўленьня волі 21-гадоваму Севярыну Красіміраву. Красіміраў быў прызнаны вінаватым у згвалтаваньні і забойстве тэлевізійнай журналісткі Вікторыі Марынавай.
Землятрус магнітудай 6,3 адбыўся на Філіпінах, паведамляе Associated Press.
Прэс-сакратар прэзыдэнта РФ прапануе зьвяртацца па далейшыя камэнтары або ў Міністэрства энэргетыкі Расеі, або ў кампанію, якая забясьпечвае транспартаваньне, паведамляе ТАСС.
У Лёндане восьмы дзень працягваюцца экалягічныя пратэсты, удзельнікі якіх патрабуюць ад уладаў рашучых мер па барацьбе са зьменай клімату. Па дадзеных паліцыі Лёндана, арыштаваныя больш за 1000 чалавек, 53-м затрыманым прад’яўленыя абвінавачваньні.
У віцебскай 103-й дэсантнай брыгадзе 22 красавіка траўмавалі салдата. Ён шпіталізаваны, сказалі Свабодзе ў Міністэрстве абароны.
Артылерыйскі снарад часоў Другой сусьветнай вайны знойдзены ў раёне Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага унівэрсытэту, паведамілі ў ГУУС Менгарвыканкаму.
Каля аднаго з касьцёлаў у сталіцы Шры-Ланкі Каломба адбыўся выбух. Па папярэдніх дадзеных, як паведамляе Reuters, выбуховае прыстасаваньне, закладзенае ў грузавік, спрацавала, калі сапэры спрабавалі яго абясшкодзіць. Пра пацярпелых не паведамляецца.
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША папярэджвае, што «тэрарыстычныя групы» працягваюць плянаваць новыя магчымыя напады на Шры-Ланцы. Пра гэта гаворыцца ў абноўленай турыстычнай даведцы, апублікаванай на сайце Дзярждэпартамэнта 22 красавіка.
У суботу ў лесе пад Берасьцем супрацоўнікі спэцыяльнага атраду міліцыі хуткага рэагаваньня затрымалі 11 актывістаў анархісцкага руху, якія праводзілі ў лесе летнік.
Сузаснавальнік «Крумкачоў» Юры Бліноў памёр 21 красавіка падчас экамаратону ў Гомелі. Удзельніку забегу на 21 кілямэтар да фінішу заставалася некалькі мэтраў. Лекары, якія дзяжурылі на дыстанцыі, не змаглі аказаць дапамогу 43-гадоваму менчуку.
Больш за 180 чалавек загінулі, яшчэ больш за 500 — параненыя ў выніку выбухаў на Шры-Ланцы 21 красавіка.
Яшчэ адно выбуховае прыстасаваньне спрацавала ў Дехівале, у акрузе Каломба на Шры-Ланцы, распавялі ў паліцыі. Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулі два чалавекі.
У выніку сэрыі выбухаў у гатэлях і каталіцкіх цэрквах на Шры-Ланцы загінулі 156 чалавек, сярод іх — 35 замежнікаў, распавялі ў паліцыі.
На Шры-Ланцы адбыліся шэсьць выбухаў у гатэлях і каталіцкіх цэрквах падчас велікодных службаў. У выніку выбухаў загінулі 138 чалавек.
У Парыжы архітэктары і будаўнікі праверылі і ўмацавалі канструкцыю сабору Парыскай Божай Маці, моцна пацярпелага пры пажары ў мінулы панядзелак. Падразьдзяленьні пажарных, якія заставаліся на месцы, у канцы тыдня пачалі пакідаць тэрыторыю, заявілі афіцыйныя крыніцы.
Тры вульлі, у якіх было больш за 180 000 пчолак былі знойдзеныя непашкоджанымі на даху сабора, нягледзячы на разбуральны пажар, паведамляе Guardian.
20 красавіка з ізалятару часовага ўтрыманьня вызвалілі сустаршыню Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца. Ён адбываў чарговыя 15 дзён арышту за спробу спыніць «крыжалом» у Курапатах.
У горадзе Лёнданэры ў Паўночнай Ірляндыі падчас беспарадкаў вечарам 18 красавіка была забітая стрэлам у галаву журналістка — рэдактар амэрыканскага выданьня Mediagazer Лайра Макі.
Цела знайшлі каля 13 гадзінаў 19 красавіка, без прыкметаў жыцьця і без прыкметаў гвалтоўнай сьмерці. СК праводзіць праверку.
Старшыня Жырмунскага сельсавету Воранаўскага раёну на Горадзеншчыне Мечыслаў Швед не вярнуўся дадому 16 красавіка. Праз двое сутак яго так і не знайшлі. Родныя ня маюць здагадак, куды ён мог падзецца.
У Менску затрыманы беспрацоўны мужчына 1978 году нараджэньня, якога падазраюць у гвалтоўных дзеяньнях сэксуальнага характару ў дачыненьні дзьвюх родных малалетніх дачок, паведамляе прэс-служба МУС.
Загрузіць яшчэ