Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Шры-Ланцы адбыліся шэсьць выбухаў у каталіцкіх цэрквах і гатэлях. Сотні параненых і загінулых

абноўлена

Вайскоўцы на варце перад адной з цэркваў пасьля выбуху ў Каломба, Шры-Ланка. 21 красавіка 2019 году
Вайскоўцы на варце перад адной з цэркваў пасьля выбуху ў Каломба, Шры-Ланка. 21 красавіка 2019 году

На Шры-Ланцы адбыліся шэсьць выбухаў у гатэлях і каталіцкіх цэрквах падчас велікодных службаў. У выніку выбухаў загінулі 138 чалавек.

Ахвярамі сэрыі выбухаў у гатэлях і каталіцкіх цэрквах на Шры-Ланцы сталі 138 чалавек, паведамляе Reuters са спасылкай на дадзеныя мясцовых супрацоўнікаў бальніц і паліцыі. Параненыя больш за 400 чалавек.

Выбухі здарыліся практычна адначасова ў трох гатэлях і адной царкве ў сталіцы краіны Каломба, а таксама ў двух цэрквах у сталічным прыгарадзе Нэгомба.

Паводле мясцовых чыноўнікаў, сярод загінулых дзевяць замежнікаў.

Пакуль ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьць за тое, што здарылася.

Згодна з агульным перапісам насельніцтва 2012 году, з 22 мільёнаў насельніцтва Шры-Ланкі 70 % складаюць будысты, 12,6 % — індуісты, 9,7 % — мусульмане і 7,6 % — хрысбціяне.

У сваёй справаздачы аб правах чалавека ў Шры-Ланцы за 2018 год Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША адзначыў, што некаторыя хрысьціянскія групы і цэрквы паведамілі пра тое, што на іх ціснулі з мэтай спыніць набажэнства пасьля таго, як улады клясыфікавалі іх як «несанкцыянаваныя сходы». У дакладзе таксама гаворыцца, што будыйскія манахі рэгулярна спрабуюць зачыніць хрысьціянскія і мусульманскія месцы пакланеньні, спасылаючыся на неапазнаныя крыніцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG