Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Паўночнай Ірляндыі падчас беспарадкаў застрэлілі журналістку


У горадзе Лёнданэры ў Паўночнай Ірляндыі падчас беспарадкаў вечарам 18 красавіка была забітая стрэлам у галаву журналістка — рэдактар амэрыканскага выданьня Mediagazer Лайра Макі.

Паліцыя падазрае, што адказнасьць за забойства нясе групоўка «Новая ІРА». Здарэньне кваліфікавана як тэракт.

Паліцыя брытанскай Паўночнай Ірляндыі (Ольстэра) напярэдадні сьвяткаваньня дня незалежнасьці Ірляндзкай Рэспублікі праводзіла пошукавую апэрацыю, накіраваную супраць радыкальных рэспубліканцаў. Пачаліся беспарадкі, падчас якіх больш за 50 бэнзінавых бомбаў былі кінутыя ў паліцэйскіх. Дзьве машыны былі скрадзеныя і падпаленыя.

Лайра Макі, 19 траўня 2017
Лайра Макі, 19 траўня 2017

«Невядомыя некалькі разоў стрэлілі ў бок паліцыі. 29-гадовая Лайра Макі была параненая і шпіталізавана, але, на жаль, памерла ў бальніцы», патлумачыў на прэс-канфэрэнцыі прадстаўнік паліцыі Марк Гэмільтан.

Асобу журналісткі пацьвердзіла выданьне Mediagazer у твітэры, адзначыўшы, што Макі была аўтарам матэрыялаў аб рэгіянальным канфлікце ў Ольстэры і баевіках ІРА.


Ірляндзкая рэспубліканская армія (ІРА) — ваенізаваная арганізацыя, якая ставіць сваёй мэтай дамагчыся незалежнасьці Ольстэра ад Вялікабрытаніі і яго аб’яднаньня зь незалежнай Рэспублікай Ірляндыя. З 1968 па 1997 год яе прыхільнікі ўчынілі больш за дзесяць тысяч тэрарыстычных нападаў і іх спробаў на тэрыторыі Вялікабрытаніі. У 2005 годзе гэтая арганізацыя афіцыйна склала зброю, аднак нязгодныя былыя сябры арганізацыі сфармавалі групоўку «Новая ІРА», якая дзейнічае і сёньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG