Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьцены Notre-Dame умацаваныя і ня могуць абрынуцца


Пажарныя і тэхнікі аглядаюць канструкцыю сабору, 19 красавіка 2019.

У Парыжы архітэктары і будаўнікі праверылі і ўмацавалі канструкцыю сабору Парыскай Божай Маці, моцна пацярпелага пры пажары ў мінулы панядзелак. Падразьдзяленьні пажарных, якія заставаліся на месцы, у канцы тыдня пачалі пакідаць тэрыторыю, заявілі афіцыйныя крыніцы.

Пагроза абрушэньня сьценаў сабору мінула, паведаміў агенцтву Associated Press прадстаўнік парыскай пажарнай службы. Паводле яго, тое, што сабор стаіць, а рэліквіі былі выратаваныя, зьяўляецца цудам.

Пажарныя астудзілі сьцены і абломкі дахавага матэрыялу ўнутры сабору. Сьледчыя лічаць, што агонь успыхнуў выпадкова і спрабуюць вызначыць, што менавіта спрыяла ўзгараньню.

Газэта Le Parisien выказала здагадку, што прычынай няшчасьця магла стаць кампутарная памылка, якая з самага пачатку прывяла да памылковага ўказаньня месца, куды трэба было ў першую чаргу накіравацца пажарным брыгадам. Сьледчыя вывучаюць стан часовых ліфтаў, якія ўжываліся для рэстаўрацыйных работ, падазраючы, што менавіта ліфты маглі стаць прычынай узьнікненьня агню.

Сабор Парыскай Божай Маці будаваўся каля 200 гадоў, працы пачаліся ў сярэдзіне 12-га стагодзьдзя. Пакрыты сьвінцом шпіль, які ўпаў падчас пажару, быў дабудаваны ў сярэдзіне 1900-х гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Яшчэ на гэтую тэму

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG