Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску побач з будынкам пэдунівэрсытэту знайшлі снарад. Усіх эвакуявалі 


Снарады часоў Другой сусьветнай вайны, ілюстрацыйнае фота
Снарады часоў Другой сусьветнай вайны, ілюстрацыйнае фота

Артылерыйскі снарад часоў Другой сусьветнай вайны знойдзены ў раёне Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага унівэрсытэту, паведамілі ў ГУУС Менгарвыканкаму.

«Знойдзены 76-мілімэтровы артылерыйскі снарад часоў Вялікай айчыннай вайны без выбуховага рэчыва. Па вуліцы Савецкая, 18 працуюць сапёры узрыватэхнічнага цэнтру, супрацоўнікі міліцыі», — адзначылі ў ведамстве.

Там пацьвердзілі, што праводзілася экстраная эвакуацыя, але цяпер жыцьцю і здароўю людзей нічога не пагражае.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG