Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У беларуса забралі машыну за незаконны вываз сала з Украіны


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Украінскі суд канфіскаваў і незадэкляраваны тавар, і аўтамабіль жыхара Берасьця.

Любамальскі раённы суд Валынскай вобласьці канфіскаваў у берасьцейца аўтамабіль, на якім ён спрабаваў вывезьці з Украіны ў Беларусь 102,8 кіляграма сала бяз мытнага афармленьня.

Як адзначаецца ў судовым рашэньні, берасьцеец схаваў сала ў тайніку ў багажным аддзяленьні аўтамабіля Volkswagen Passat, але ў часе памежнага кантролю гэты тайнік выявілі мытнікі.

Суд не знайшоў падстаў для зьмякчэньня меры пакараньня за незаконны вываз сала. Згодна з украінскім заканадаўствам, у такіх выпадках на карысьць дзяржавы канфіскуецца і тавар, і аўтамабіль, на якім гэты тавар перавозіўся.

Апроч таго, грамадзянін Беларусі мусіць яшчэ сплаціць 2,5 тысячы грыўняў штрафу (каля 100 даляраў ЗША ў эквіваленце).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG