Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У францускай Тулюзе ўзброены мужчына захапіў 4 закладніц у краме

абноўлена
Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Абноўлена: Нападнік вызваліў закладніц пасьля перамоваў, затрыманы паліцыяй, перадае RFi. Закладніцы не пацярпелі.

Узброены мужчына захапіў у закладнікі чатырох жанчын у краме на ўскраіне паўднёвага францускага гораду Тулюза, паведамляе Le Figaro. Патрабаваньняў ён ня выставіў, таму паліцыя не выключае тэрарызм.

СМІ таксама паведамляюць, што за пяць хвілін да сыгналу трывогі ў краму ўварваўся ўзброены мужчына ў матацыклетным шаломе, на якім была прымацаваная камэра GoPro.

Паліцыя ачапіла краму і эвакуавала людзей навокал. Паводле інфармацыі відавочцаў, мужчына двойчы страляў у кірунку праваахоўнікаў, каб прымусіць іх адступіць.

Паводле СМІ, нападнік — 17-гадовы юнак, добра вядомы паліцыі. Ён пагражаў, што заб’е закладніц, калі паліцыя не адыйдзе, паліцыянты былі вымушаныя саступіць. Нападнік патрабуе выклікаць перамоўніка.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG