Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне занепакоеныя актыўнасцю «чачэнскай мафіі»


У Нямеччыне чачэнскія злачынныя групоўкі дамінуюць ў многіх галінах крымінальнай дзейнасьці і дзейнічаюць з крайняй жорсткасьцю. Да такой высновы прыйшлі праваахоўныя органы краіны, паведамляе выданьне Spiegel Online. «Іх усё часьцей заўважаюць у справах, зьвязаных з забойствамі», — адзначаецца ў справаздачы.

Паводле дадзеных паліцыі, злачынцы кантралююць такія сфэры крымінальнай дзейнасьці, як незаконны абарот наркотыкаў, крадзяжы, вымагальніцтва і «калектарская» практыка. Таксама яны імкнуцца атрымліваць канфідэнцыйную інфармацыю ад мясцовых праваахоўных органаў — за прыкладам італьянскай мафіі. Некаторыя ахоўныя фірмы пад кантролем чачэнскіх кланаў атрымлівалі заказы на ахову будынкаў паліцыі і спэцназу, адзначаюць эксперты.

Расьсьледаваньне злачыннай дзейнасьці чачэнскіх груповак ускладняецца «цеснай згуртаванасьцю» ўнутры дыяспары. Гэта, як паказваюць праваахоўнікі, значна ўскладняе вярбоўку інфарматараў і ўкараненьне агентаў. Да таго ж сувязь этнічнай групы ўнутры краіны і за мяжой выкарыстоўваецца злачыннымі групоўкамі і падазраванымі ў тэрарызьме.

Ускладненая і дэпартацыя злачынцаў — нават калі іх віна даказаная. У справаздачы паліцыі паказана, што за час аналізу дзеяньняў «чачэнскай мафіі» з краіны ня выслалі ніводнага зь яе членаў, якія былі прызнаныя асабліва небясьпечнымі.

  • На працягу году экспэрты аддзелу па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю Фэдэральнага ведамства крымінальнай паліцыі (BKA), прадстаўнікі Фэдэральнай выведнай службы (BND), мытні, Фэдэральнага ведамства ў справах міграцыі і ўцекачоў (BAMF) аналізавалі інфармацыю аб чачэнскай крымінальнай супольнасьці.
  • Згодна з вынікамі праведзенага аналізу, менавіта ў Нямеччыне сканцэнтраваная вялікая частка чачэнскай дыяспары ў Эўропе. BAMF налічыла ў Нямеччыне да 50 тысяч выхадцаў з Паўночнага Каўказу, каля 80% зь іх — чачэнцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG