Летась стратаў Узброеных сілаў Украіны афіцыйна паменела ў параўнаньні з папярэднімі гадамі — на канец сьнежня 2018 году вядома аб 115 загінулых і 800 параненых. На пачатак сьнежня 2018 году ў Данбасе загінулі 43 цывільныя асобы.
Партыі «Справедливість» ды «Самопоміч» сёньня на зьездах вылучылі сваіх лідэраў кандыдатамі на прэзыдэнта — першую прадстаўляе былы амбасадар Украіны ў Беларусі Валянцін Налівайчанка, а другую — мэр Львова Андрэй Садавы.
31 сьнежня Цэнтральная выбарчая камісія Ўкраіны ліквідавала выбарчыя ўчасткі на тэрыторыі Расеі.
Экспэртная камісія міністэрства культуры Ўкраіны ў канцы сьнежня аднагалосна ўхваліла дэмантаж помніка расейскаму палкаводцу Аляксандру Сувораву на тэрыторыі вайсковы ліцэя імя Івана Багуна ў Кіеве.
Нацыяналісты сьвяткуюць 110-ы дзень нараджэньня Сьцяпана Бандэры
Міністэрства юстыцыі Ўкраіны падало ў Эўрапейскі суд правоў чалавека пазоў у справе анэксіі Расеяй Крыму і парушэньня правоў чалавека на паўвостраве, паведаміў намесьнік міністра юстыцыі Ўкраіны і ўпаўнаважаны ў пытаннях ЭСПЧ Іван Лішчына.
Канстантынопальскі патрыярх Варфаламей пацьвердзіў намер даць 6 студзеня Томас аб аўтакефаліі новай Праваслаўнай царкве Ўкраіны, зазначыўшы, што гэта будзе «вялікая і гістарычная падзея».
Актор і кіраўнік студыі «Квартал 95» Уладзімір Зяленскі заявіў, што возьме ўдзел у прэзыдэнцкай кампаніі, якая пачалася 31 сьнежня.
Працэс рэгістрацыі кандыдатаў на прэзыдэнта будзе трываць да 3 лютага, а выбары кіраўніка ўкраінскай дзяржавы адбудуцца праз тры месяцы — у апошні дзень сакавіка.
Украінская мова ўмацавала дамінаваньне на агульнанацыянальных радыёстанцыях і тэлеканалах у 2018 годзе. Пра гэта паведаміў у нядзелю чалец Нацыянальнай рады ў пытаньнях тэлевізіі і радыё Сяргей Касьцінскі.
Кола падазраваных звузілася зь некалькіх тысяч да некалькіх соцень чалавек. Пра гэта заявіў генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка ў эфіры «5 канала», паведамляе УНІАН.
Амаль 60% грамадзянаў Украіны гатовыя прагаласаваць на рэфэрэндуме за ўступленьне Ўкраіны ў ЭЗ і крыху больш за 45% падтрымліваюць уступленьне краіны ў НАТО.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон запатрабавалі ад Расеі неадкладна вызваліць украінскіх маракоў, якія былі захопленыя 25 лістапада ў Керчанскай пратоцы.
Прэзыдэнцкая выбарчая кампанія ва Ўкраіне пачнецца 31 сьнежня. Такое рашэньне прыняла Цэнтральная выбарчая камісія Ўкраіны. Выбары прэзыдэнта прызначаныя на 31 сакавіка 2019 году.
Папярэдні такі рэжым цішыні абвясьцілі сёлета 29 жніўня. Аднак у першыя ж гадзіны АБСЭ зафіксавала парушэньні дамоўленасьцяў.
Рада нацыянальнай бясьпекі Ўкраіны рэкамэндавала Дзяржаўнай памежнай службе краіны працягнуць узмоцненую ахову мяжы з Расеяй пасьля адмены ваеннага становішча.
За 30 дзён ваеннага становішча ва Ўкраіну не пусьцілі 1616 грамадзянаў Расеі. Пра гэта паведаміў першы намесьнік міністра ўнутраных справаў Украіны Сяргей Яравы.
Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Украіны (РНБА) на пасяджэньні ў сераду прыняла рашэньне аб увядзеньні дадатковых санкцыяў у дачыненьні да расейскіх фізычных і юрыдычных асобаў.
Яно ўводзілася на 30 дзён у Адэскай, Віньніцкай, Данецкай, Запароскай, Луганскай, Мікалаеўскай, Сумскай, Харкаўскай, Херсонскай і Чарнігаўскай абласьцях.
«Сьпіс фізычных і юрыдычных асоб Украіны, у дачыненьні да якіх будуць прымяняцца спэцыяльныя абмежавальныя меры, пашыраны», — паведаміў у Твітэры прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў.
«Нас вельмі хвалюе пытаньне мілітарызацыі некалі турыстычнага паўвострава».
Яшчэ два захопленыя Фэдэральнай службай бясьпекі Расеі каля берагоў анэксаванага Крыму ўкраінскія маракі, Юры Будзіла і Андрэй Шаўчэнка, заявілі падчас сьледчых дзеяньняў, што зьяўляюцца ваеннапалоннымі.
Афіцыйная прадстаўніца Міністэрства замежных спраў Расеі Марыя Захарава заявіла пра актывізацыю ўкраінскіх вайскоўцаў уздоўж усёй «лініі судакрананьня» на ўсходзе Ўкраіны.
Міністэрства замежных справаў Украіны патрабуе ад Расеі выконваць міжнароднае права, «спыніць самавольства» і не парушаць правы чалавека ў Крыме.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў закон аб статусе ўдзельнікаў баявых дзеяньняў для вэтэранаў Украінскай паўстанцкай арміі.
Невядомыя, прыкрыўшыся імем дэпутата Эўрапейскага парлямэнта, спрабавалі ў размове справакаваць прадстаяцеля Праваслаўнай царквы Ўкраіны, мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Ўкраіны Эпіфанія. Аб гэтым паведамляецца на старонцы Праваслаўнай царквы Ўкраіны ў Фэйсбуку.
Пётар Парашэнка падпісаў закон, які абавязвае царкву, кіруючы цэнтар якой знаходзіцца ў краіне, прызнанай ва Ўкраіне агрэсарам або якая акупуе частку тэрыторыі Ўкраіны, згадваць пра свой замежны статус у назьве.
ЗША дадаткова выдзяляць Украіне 10 мільёнаў даляраў для ўзмацненьня яе ваенна-марскога флёту.
Расейскі ракетны вартаўнічы карабель рухаецца ў напрамку Азоўскага мора з Крыму. Пра гэта 21 сьнежня паведаміў Reuters.
Украінская мытня заблякавала ўвоз беларускіх угнаеньняў, падазраючы, што яны расейскія.
Асуджанага ў Расеі паводле абвінавачаньня ў падрыхтоўцы тэрактаў украінскага рэжысэра Алега Сянцова, які 145 дзён трымаў галадоўку, выпісалі з мэдычнай часткі папраўчай калёніі ў Лабытнангі.
Праваслаўная царква Ўкраіны мае каля 7 тысяч парафій, заявіў яе новавыбраны прадстаяцель Эпіфаній у эфіры тэлеканала «1+1».
Менская эпархія пастанавіла правесьці «тлумачальную працу» ў сваіх прыходах аб пазыцыі РПЦ у царкоўным канфлікце ва Ўкраіне, немагчымасьці супольных служэньняў і ўдзелу ў таінствах.
Украінскія дэпутаты падтрымалі законапраект, згодна зь якім усе цэрквы, якія падпарадкоўваецца царкве ў Расеі, павінны называцца «Расейская праваслаўная царква ва Ўкраіне».
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл зьвярнуўся да кіраўнікоў іншых праваслаўных цэркваў сьвету з заклікам не ўступаць у зносіны з створанай ва Ўкраіне новай праваслаўнай царквой.
Украіна рыхтуе новы паход ваенных караблёў праз Керчанскую пратоку ў Азоўскае мора. Пра гэта ў інтэрвію BBC заявіў сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны краіны Аляксандр Турчынаў.
З Тараса Стальмашэнкі, які быў падазраваным у справе аб замаху на журналіста Аркадзя Бабчанку, зьнялі абвінавачваньні ў тэрарызьме і вызвалілі з-пад варты.
Саломенскі раённы суд горада Кіева дазволіў праваахоўным органам Украіны затрымаць былога міністра абароны Ўкраіны Міхаіла Ежаля, які атрымаў статус уцекача ў Беларусі пасьля працы тут амбасадарам Украіны.
Рада дырэктараў Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) 18 сьнежня зацьвердзіла новую праграму падтрымкі эканомікі Ўкраіны. У рамках праграмы Кіеў на працягу 14 месяцаў атрымае 3,9 мільярда даляраў.
Вярхоўная Рада Ўкраіны падтрымала ўвядзеньне штрафаў за булінг (цкаваньне) навучэнцаў.
Колькі беларусаў маюць від на жыхарства ва Ўкраіне? Каму даюць, а каму — не? Свабода сабрала зьвесткі.
Адмова ўладаў Беларусі падтрымаць на Генасамблеі ААН праект рэзалюцыі наконт мілітарызацыі акупаванага Расеяй Крыму, Чорнага і Азоўскага мораў ёсьць вынікам залежнасьці дзяржавы ад Расеі.
У Менску прайшоў беларуска-ўкраінскі экспэртны форум «Беларусь — Украіна: двухбаковы парадак дня ў турбулентным рэгіёне». У ім бралі ўдзел экспэрты і дыпляматы.
Супраць былі Армэнія, Балівія, Беларусь, Бурундзі, Вэнэсуэла, Зімбабвэ, Іран, Камбоджа, Куба, КНДР, Лаос, М'янма, Нікарагуа, Паўднёвы Судан, Расея, Судан, Сырыя, Сэрбія, Узбэкістан.
Амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім 17 сьнежня патлумачыў сытуацыю вакол адкрыцьця ўкраінскага тэлеканалу ў Беларусі.
Сацыялягічная група «Рэйтынг» апублікавала зьвесткі дасьледаваньня пра стаўленьне ўкраінцаў да розных гістарычных постацяў. Самыя папулярныя: Багдан Хмяльніцкі, Міхаіл Грушэўскі і Іван Мазепа.
15 сьнежня на Аб’яднаўчым саборы ў Кіеве абралі галаву адзінай Украінскай памеснай праваслаўнай царквы — Эпіфанія. Ён быў мітрапалітам Пераяслаўскім і Белацаркоўскім, рэктарам Кіеўскай праваслаўнай багаслоўскай акадэміі.
Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату сёньня на пазачарговым сынодзе ўхваліла рашэньне аб звальненьні двух эпіскапаў, якія ўзялі ўдзел у аб’яднаўчым саборы 15 сьнежня па стварэньні адзінай памеснай царквы ва Ўкраіне.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка больш за дзьве гадзіны адказваў на пытаньні журналістаў. Украінская Свабода вяла жывую трансьляцыю.
16 сьнежня раніцай новаабраны першаярарх Праваслаўнай царквы Ўкраіны мітрапаліт Эпіфаній правёў першую літургію ў Міхайлаўскім саборы ў Кіеве.
Загрузіць яшчэ