Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна падоўжыць забарону на ўезд для расейскіх мужчынаў


Пагранічны пераход паміж Расеяй і Ўкраінай, сьнежань 2018 году

Рада нацыянальнай бясьпекі Ўкраіны рэкамэндавала Дзяржаўнай памежнай службе краіны працягнуць узмоцненую ахову мяжы з Расеяй пасьля адмены ваеннага становішча. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні на пэрсанальным сайце сакратара Рады бясьпекі Аляксандра Турчынава.

Прадстаўнік украінскага МУС Сяргей Яравы у сваю чаргу пацьвердзіў, што частковая забарона на ўезд у краіну мужчын з Расеі ва ўзросьце ад 16 да 60 гадоў захаваецца.

Пасьля захопу расейскімі памежнікамі ўкраінскіх суднаў ля берагоў анэксаванага Крыму ў 10 абласьцях Украіны было ўведзенае ваеннае становішча. Празь некалькі дзён пасьля гэтага Кіеў абмежаваў уезд у краіну мужчынаў з расійскім грамадзянствам ва ўзросьце ад 16 да 29 гадоў.

26 сьнежня прэзыдэнт Пятро Парашэнка абвясьціў аб завяршэньні дзеяньня ваеннага становішча ва Ўкраіне.

За час дзеяньня ваеннага становiшча ва Ўкраіну не пусьцілі больш за паўтары тысячы расейцаў. Паводле дадзеных украінскага боку, за гэты самы пэрыяд Расея не пусьціла на сваю тэрыторыю 351 грамадзяніна Ўкраіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG