Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка падпісаў закон аб перайменаваньні Ўкраінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату


Кіева-пячэрская лаўра, рэзыдэнцыя кіраўніка УПЦ МП.
Кіева-пячэрская лаўра, рэзыдэнцыя кіраўніка УПЦ МП.

Пётар Парашэнка падпісаў закон, які абавязвае царкву, кіруючы цэнтар якой знаходзіцца ў краіне, прызнанай ва Ўкраіне агрэсарам або якая акупуе частку тэрыторыі Ўкраіны, згадваць пра свой замежны статус у назьве.

Паведамленьне аб падпісаньні закону апублікавана на сайце прэзыдэнта Ўкраіны.

Дакумэнт накіраваны супраць Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. Згодна з законам, яна павінна быць названая іначай. Адна з прапаноў — перайменаваць яе ў Расейскую праваслаўную царкву ва Ўкраіне.

  • Законапраект быў прыняты Вярхоўнай радай 20 сьнежня. Ён патрабуе ад рэлігійных структур паказваць у сваім назове факт залежнасьці ад замежнага арганізацыйнага цэнтру, калі такая залежнасьць існуе. Сьвятарам такіх цэркваў забароняць служыць у зоне правядзеньня баявых дзеяньняў на ўсходзе краіны.
  • Украінскія палітыкі неаднаразова абвінавачвалі кіраўніцтва УПЦ МП і асобных яе сьвятароў у антыўкраінскай пазыцыі і патураньні інтарэсам Масквы ва Ўкраіне.
  • Украінская праваслаўная царква МП прасіла Парашэнку не падпісваць закон. Там лічаць, што закон аб зьмене назвы дыскрымінуе па рэлігійнай прыкмеце мільёны вернікаў.
  • 15 сьнежня ў Кіеве прайшоў сабор, на якім была створана новая Праваслаўная царква Ўкраіны. Новая памесная праваслаўная царква, як чакаецца, 6 студзеня атрымае аўтакефалію — незалежнасьць — ад Канстантынопальскага патрыярхату. Пётр Парашэнка назваў будучае атрыманьне аўтакефаліі «геапалітычная катастрофай тысячагодзьдзе» для Уладзіміра Пуціна. «Гэта царква без малітвы за расейскую ўладу і за расейскае войска. Таму што расейская ўлада і расейскае войска забівае украінцаў», — заявіў Парашэнка.
  • УПЦ МП была створана ў 1990 годзе, яна валодае шырокай аўтаноміяй у складзе РПЦ. У царкве настойваюць, што яна асуджае анэксію Крыму і канфлікт у Данбасе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG