Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна падала ў Эўрапейскі суд правоў чалавека пазоў супраць Расеі аб Крыме


Крым ад кантынэнтальнай Украіны аддзяляе 60-кілямэтровая агароджа
Крым ад кантынэнтальнай Украіны аддзяляе 60-кілямэтровая агароджа

Міністэрства юстыцыі Ўкраіны падало ў Эўрапейскі суд правоў чалавека пазоў у справе анэксіі Расеяй Крыму і парушэньня правоў чалавека на паўвостраве, паведаміў намесьнік міністра юстыцыі Ўкраіны і ўпаўнаважаны ў пытаннях ЭСПЧ Іван Лішчына.

Паводле яго, гэты пазоў будзе разгледжаны на пасяджэньні ЭСПЧ ў лютым.

Раней міністар юстыцыі Ўкраіны Паўло Пятрэнка паведамляў, што Эўрапейскі суд правоў чалавека (ЭСПЧ) пачне разглядаць пазовы Кіева супраць Расеі адносна Крыму і Данбасу. Ён падкрэсьліў, што ЭСПЧ аб’яднаў пяць заяваў у тры справы.

10 жніўня 2018 году Ўкраіна падала ў Эўрапейскі суд правоў чалавека новую міждзяржаўную скаргу ў дачыненьні да ўкраінскіх палітвязьняў Крамля.

На разглядзе Эўрапейскага суду правоў чалавека знаходзіцца таксама чатыры тысячы пазоваў грамадзян, зьвязаных з падзеямі ў анэксаваным Расеяй Крыме і на Данбасе.

Эўрапейскі парлямэнт заклікаў Расею неадкладна вызваліць усіх украінскіх палітычных вязьняў, якія былі незаконна затрыманыя, арыштаваныя і заключаныя ў турму.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG