Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна падала пазоў супраць Расеі ў Эўрапейскі суд правоў чалавека за палітвязьняў


Будынак Эўрапейскага суду правоў чалавека ў Страсбуры
Будынак Эўрапейскага суду правоў чалавека ў Страсбуры

Украіна накіравала пазоў у Эўрапейскі суд правоў чалавека (ЭСПЧ), у якім гаворыцца аб парушэньні правоў 71 украінскага зьняволенага ў Расеі. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку намесьнік міністра юстыцыі Ўкраіны, упаўнаважаны ў справах ЭСПЧ Іван Лішчына.

Паводле яго, Расея парушыла шэраг артыкулаў Канвэнцыі аб правах чалавека: пра забарону катаваньняў, асабістую свабоду, справядлівы суд, павагу да асабістага і сямейнага жыцьця, свабоду выказваньня поглядаў.

«Цяпер пытаньне палітычных зьняволеных будзе разглядацца ў прававой плоскасьці Эўрапейскага суду», — заявіў намесьнік міністра юстыцыі, удакладніўшы, што ў дакумэнце 130 старонак і яшчэ тры тысячы старонак дадаткаў.

З патрабаваньнем вызваліць палітвязьняў выступіў украінскі рэжысэр Алег Сянцоў, які абвясьціў бестэрміновую галадоўку і трымае яе з 14 траўня (ужо 90 дзён). У так званы «сьпіс Сянцова» увайшлі 64 чалавекі. У Расеі рэжысэр асуджаны на 20 гадоў па абвінавачваньні ў падрыхтоўцы тэрактаў у Крыме.

Сястра Сянцова: «Алег амаль не ўстае. Ён напісаў, што канец блізкі»

Расея сьцьвярджае, што ў краіне няма людзей, асуджаных у палітычных матывах. Аднак паводле праваабарончага цэнтру «Мэмарыял», на канец кастрычніка 2017 году колькасьць палітвязьняў у Расеі складала 117 чалавек. Праваабаронцы зьвярнулі ўвагу, што многія зь іх зьяўляюцца або зьяўляліся грамадзянамі Ўкраіны. Сярод іх Станіслаў Клых, Мікалай Карпюк, Алег Сянцоў, Аляксандар Кольчанка і іншыя.

Раней Кіеў падаў ужо ў ЭСПЧ пяць пазоваў супраць Расеі. Два зь іх тычыліся анэксіі Крыму і парушэньняў правоў чалавека на паўвостраве, тры — сытуацыі на Данбасе. У канцы чэрвеня стала вядома, што ЭСПЧ аб’яднала ўсе пазовы Ўкраіны наконт Данбасу і Крыму ў два судаводзтвы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG