Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель і Макрон запатрабавалі ад Расеі неадкладна вызваліць украінскіх маракоў


Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон запатрабавалі ад Расеі неадкладна вызваліць украінскіх маракоў, якія былі захопленыя 25 лістапада ў Керчанскай пратоцы. У сумеснай заяве лідэраў Мэркель і Макрон падкрэсьліваюць, што Масква павінна вызваліць маракоў «безь якіх-небудзь умоваў», і настойваюць на тым, што яны былі затрыманыя незаконна.

«Маракі павінны мець магчымасьць адзначыць сьвяты са сваімі сем’ямі», — сказана ў заяве.

25 лістапада тры ўкраінскія караблі спачатку пратаранілі, а потым абстралялі сілы расейскіх вайскоўцаў. Паводле ўкраінскіх уладаў, гэта адбылося ўжо пасьля таго, як караблі пакінулі 12-мільную прыбярэжную зону — гэта значыць, тэрыторыю, якую Расея пасьля анэксіі Крыму называе сваёй.

Усяго на суднах знаходзіліся 24 чалавекі, некалькі ўкраінскіх вайскоўцаў атрымалі раненьні. Усім ім расейскія ўлады выставілі абвінавачаньні ў незаконным перасячэньні мяжы Расеі і арыштавалі. Цяпер большасьць захопленых маракоў знаходзяцца ў сьледчым ізалятары ў Маскве. Украіна і самі яны настойваюць на тым, што яны зьяўляюцца ваеннапалоннымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG