Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Расеі вінаваціць Украіну ў правакацыях, каб працягнуць ваеннае становішча


Марыя Захарава і Сяргей Лаўроў
Марыя Захарава і Сяргей Лаўроў

Афіцыйная прадстаўніца Міністэрства замежных спраў Расеі Марыя Захарава заявіла пра актывізацыю ўкраінскіх вайскоўцаў уздоўж усёй «лініі судакрананьня» на ўсходзе Ўкраіны.

У заяве Захаравай, якую цытуе расейскае агенцтва ТАСС гаворыцца, што МЗС Расеі асьцерагаецца разгортваньня поўнамаштабных баявых дзеяньняў на Данбасе.

«17 сьнежня на сустрэчы з студэнтамі з горада Днепр (былы Днепрапятроўск) [прэзыдэнт Украіны Пятро] Парашэнка пацьвердзіў факт дадатковага перакіданьня шэрагу вайсковых падразьдзяленьняў узброеных сіл Украіны ў Данбас. Кіеў ужо не хавае сваіх агрэсіўных намераў, — сказала Захарава. Нельга выключаць, што ў найбліжэйшыя дні ўзброеныя сілы Ўкраіны могуць перайсьці да паўнамаштабных баявых дзеяньняў».

Раней міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што Кіеў актыўна рыхтуе магчымыя сілавыя акцыі у дачыненьні так званых «ДНР» і «ЛНР». Лаўроў сказаў, што дзеяньні ўкраінскай улады накіраваныя «на арганізацыю ўзброеных правакацый на лініі судакрананьня, а таксама на ўчастку расейска-ўкраінскай мяжы ў раёне Рэспублікі Крым, каб падоўжыць рэжым ваеннага становішча [ва Ўкраіне], якое сканчаецца 25 сьнежня гэтага году».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG