Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва ўсходняй Украіне ўзгаднілі «навагодняе перамір’е» з 29 сьнежня


Прадстаўнік Украіны ў трохбаковы кантактнай групе Яўген Марчук паведаміў пра дамоўленасьць абвясьціць рэжым спыненьня агню ў зоне баявых дзеяньняў на Данбасе з 00:01 29 сьнежня. Пра перамір’е таксама паведаміла расейскае агенцтва ТАСС са спасылкай на прадстаўнікоў сэпаратыстаў.

Папярэдні такі рэжым цішыні трохбаковая кантактная група па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе абвясьціла сёлета, пачынаючы з поўначы 29 жніўня. Аднак у першыя ж гадзіны АБСЭ зафіксавала парушэньні дамоўленасьцяў.

Раней падобныя рэжымы цішыні таксама не выконваліся, бакі абвінавачвалі ў парушэньнях адзін аднаго.

У канфлікце на ўсходзе Ўкраіны, дзе Расея ўзбройвае і падтрымлівае сэпаратыстаў, з красавіка 2014 году, загінулі больш за 10 000 чалавек, паводле дадзеных ААН па стане на канец 2017 — ад таго часу новых дадзеных не публікавалі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG