Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Доля ўкраінскай мовы на агульнанацыянальнай ТВ Украіны дасягнула 92%, на радыё — 86%


Украінская мова ўмацавала дамінаваньне на агульнанацыянальных радыёстанцыях і тэлеканалах у 2018 годзе. Пра гэта паведаміў у нядзелю чалец Нацыянальнай рады ў пытаньнях тэлевізіі і радыё Сяргей Касьцінскі.

«Доля ўкраінскай мовы, згодна з патрабаваньнямі заканадаўства, у этэры агульнанацыянальных тэлеканалаў складае ў сярэднім 92%, у этэры агульнанацыянальных радыёстанцыяў — 86%», — напісаў ён у фэйсбуку.

Паводле яго, дзякуючы «эўрапейскім» квотам, у 2018 годзе «ўкраінскі тэлевізійны кантэнт» у этэры агульнанацыянальных ТВ-каналаў складае 79%, кантэнт краін ЭЗ, ЗША і Канады — 14%, пры гэтым расейскі скараціўся да гістарычнага мінімуму 7%.

«У выніку двух гадоў дзеяньня квотаў больш за палову песень у этэры ўкраінскіх радыёстанцыяў гучаць менавіта на ўкраінскай мове. Каб забясьпечыць выкананьне закону аб моўных квотах, Нацыянальнай радзе давялося аштрафаваць 21 радыёстанцыю на суму больш чым 1,7 млн грыўняў (больш за 60 тыс. даляраў)», — удакладніў чыноўнік.

З 8 лістапада ва Ўкраіне ўступіў у сілу трэці этап узмацненьня жорсткасьці квотаў, якія вызначаюць абавязковую мінімальную долю песень і інфармацыйных перадач на ўкраінскай мове ў радыёэтэры. Цяпер яна павінна складаць ня менш за 35 і ня менш за 60 працэнтаў адпаведна.

Пачаткова такая квота была зафіксаваная на ўзроўні 25 працэнтаў ад агульнага часу этэру, 8 лістапада 2017 году яна павялічаная да 30 працэнтаў. За невыкананьне нормы ўведзены штраф памерам 5 працэнтаў ад агульнай сумы ліцэнзійнага збору.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG