Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Украіне пачаў працаваць закон аб 75% украінскай мовы на тэлеканалах


Новаўвядзеньне датычыць агульнанацыянальных каналаў. Мясцовым дазволілі пакінуць у эфіры 40% расейскамоўнага вяшчаньня.

З 13 кастрычніка агульнанацыянальныя тэлевізійныя каналы ва Украіне абавязаныя 75% свайго эфіру вяшчаць на ўкраінскай мове, мясцовыя тэлекампаніі — 60%. Такім чынам завяршыўся гадавы ільготны пэрыяд для тэлекампаній, на працягу якога яны павінны былі павялічыць аб’ёмы вяшчаньня на дзяржаўнай мове, інфармуе ВВС.

Закон аб моўных квотах на тэлевізіі быў прыняты Вярхоўнай Радай яшчэ ў траўні мінулага году. Кіраўнікі расейскамоўных каналаў успрынялі новаўвядзеньне неадназначна і запэўнівалі, што павелічэньне ўкраінскай квоты прывядзе да парушэньня правоў гледачоў, якія хочуць глядзець фільмы і перадачы на рускай мове. Крытыкі новага закону таксама гаварылі пра будучае пагаршэньне якасьці кантэнту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG