Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алега Сянцова выпісалі з мэдычнай часткі калёніі


Алег Сянцоў у мэдычнай частцы калёніі ў Лабытнангі
Алег Сянцоў у мэдычнай частцы калёніі ў Лабытнангі

Асуджанага ў Расеі паводле абвінавачаньня ў падрыхтоўцы тэрактаў украінскага рэжысэра Алега Сянцова, які 145 дзён трымаў галадоўку, выпісалі з мэдычнай часткі папраўчай калёніі ў Лабытнангі.

Як паведамілі ў пятніцу ў прэс-службе ўправы Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў па Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе Расеі, Сянцоў пераведзены з мэдычнай часткі ў атрад паводле рэкамэндацыі лекара. Мэдыкі ацэньваюць стан здароўя Сянцова як здавальняючы, ён «можа прыцягвацца да працы» ў калёніі, гаворыцца ў паведамленьні ФСВП.

Раней у рэгіянальнай управе ведамства сьцьвярджалі, што ў ўкраінскага рэжысэра няма сур’ёзных праблем са здароўем. Пры гэтым адвакат Зьміцер Дзінзэ пісаў, што ў Сянцова назіраюцца арганічныя зьмены ў нырках, сэрцы і печані.

У жніўні 2015 году Сянцоў быў асуджаны ў Расеі на 20 гадоў пазбаўленьня волі паводле абвінавачаньня ў тэрарызьме. Рэжысэр віны не прызнае. 14 траўня ён абвясьціў галадоўку з патрабаваньнем вызваліць усіх украінскіх палітвязьняў з расейскіх турмаў, аднак вымушаны быў спыніць яе праз 145 дзён у сувязі з пагрозай прымусовага кармленьня, якое міжнародныя праваабаронцы прызнаюць катаваньнем. У часе галадоўкі ён страціў 20 кіляграмаў вагі і сур’ёзна падарваў здароўе.

У кастрычніку Алег Сянцоў стаў ляўрэатам праваабарончай прэміі Андрэя Сахарава, якую прысуджае Эўрапарлямэнт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG