Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патрыярх Варфаламей пацьвердзіў, што 6 студзеня дасьць Праваслаўнай царкве Ўкраіны Томас аб аўтакефаліі


Канстантынопальскі патрыярх Варфаламей пацьвердзіў намер даць 6 студзеня Томас аб аўтакефаліі новай Праваслаўнай царкве Ўкраіны, зазначыўшы, што гэта будзе «вялікая і гістарычная падзея».

«Госпад дабраславіў прамінулы год. Мы славім яго за ўсё добрае, што ён нам даў, і асабліва за вялікую і гістарычную падзею аўтакефаліі царквы Ўкраіны — справа, якая дабраславіцца ў наступную нядзелю ў прысутнасьці новага першаярарха гэтай сястрынскай царквы і ў прысутнасьці прэзыдэнта краіны спадара Парашэнкі. Тут, у матчынай царкве, яны атрымаюць Томас аб аўтакефаліі.

Было, як вядома, шмат процідзеяньня, вельмі жорсткага процідзеяньня гэтаму гістарычнаму рашэньню нашага Сусьветнага патрыярхату, аднак гэта ня будзе перашкодай для нас, бо мы засноўваем наша рашэньне на сьвятых канонах, на прывілеях Сусьветнага патрыярхату, на парадку і традыцыях праваслаўя», — сказаў Варфаламей 31 сьнежня на навагодняй цырымоніі разразаньня традыцыйнага сьвяточнага пірага — «васілапіты», відэазапіс якой апублікаваны ў блогу Канстантынопальскага патрыярхату «Сьвятло Фанару».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG