Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне абвясьцілі пачатак кампаніі правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў на 31 сьнежня


Ілюстрацыйнае фота. Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2014 году ва Ўкраіне

Прэзыдэнцкая выбарчая кампанія ва Ўкраіне пачнецца 31 сьнежня. Такое рашэньне прыняла Цэнтральная выбарчая камісія Ўкраіны. Выбары прэзыдэнта прызначаныя на 31 сакавіка 2019 году.

Вылучэньне і прыём дакумэнтаў ад кандыдатаў у прэзыдэнты дазволеныя да 3 лютага. Да 8 лютага Цэнтравыбаркам завершыць працэс рэгістрацыі і абвесьціць прэтэндэнтаў на пасаду.

Калі выбары пройдуць у адзін этап, іх вынікі падвядуць да 10 красавіка. Калі ніводзін з кандыдатаў на выбарах 31 сакавіка не набярэ больш за 50 адсоткаў галасоў, другі тур галасаваньня пройдзе 21 красавіка. У гэтым выпадку вынікі абвесьцяць 1 траўня, а інаўгурацыю прызначаць на 31 траўня.

Паводле дадзеных сацыялягічных апытаньняў, амаль 21% апытаных гатовы прагаласаваць за лідэра партыі «Бацькаўшчына» Юлію Цімашэнку. На другім месцы сярод патэнцыйных кандыдатаў рэжысэр і шоўмэн Уладзімір Зяленскі. За яго гатовыя аддаць свае галасы больш за 13% апытаных. За дзейнага прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнку гатовыя прагаласаваць крыху больш за 11% рэспандэнтаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG