Відэа штурму трансьляваў у інстаграме адзін з закладнікаў, які знаходзіўся ў памяшканьні.
У памяшканьні знаходзіцца ня менш за пяць закладнікаў. Паліцыя ачапіла будынак і перакрыла рух у навакольлі.
У Расеі Галоўнае ўпраўленьне рэгіянальнай бясьпекі Маскоўскай вобласьці паведаміла, што суд паслаў на абавязковыя працы ў рэгіянальныя шпіталі некалькіх парушальнікаў «рэжыму самаізаляцыі». Ведамства назвала іх «хлопцамі з залішняй энэргіяй».
У Расеі за мінулыя суткі ад каранавіруснай інфэкцыі памерлі 150 чалавек. Гэта самая вялікая колькасьць сьмерцяў за суткі ад пачатку эпідэміі. Усяго ў краіне ад COVID-19, паводле афіцыйных дадзеных, памерлі 3249 чалавек.
Баўгарскі чыноўнік прапануе перанесьці помнік у музэй, а калі пад ім будуць знойдзеныя парэшткі савецкіх салдатаў, то іх варта «пахаваць згодна з гуманітарным заканадаўствам» на адных з могілак Сафіі.
Спачатку галасаваньне было прызначана на 22 красавіка. Некалькі сродкаў інфармацыі са спасылкай на крыніцы паведамлялі, што ён можа адбыцца 24 чэрвеня.
Пастаўнікам і апэратарам газу ня можа быць адна і тая ж кампанія, але для «Паўночнага патоку» зрабілі выключэньне.
Законапраект таксама дазваляе кандыдатам зьбіраць подпісы выбарнікаў, вэрыфікаваныя на сайце дзяржаўных паслуг.
«Беларусы сутыкаюцца як з вонкавай прапагандай, кіраванай Крамлём, гэтак і з маніпуляцыямі дзяржаўных СМІ».
У Чэхіі лічаць, што «расейскі агент» мог рыхтаваць атручваньне ініцыятараў зносу помніка.
У Абінскім раёне Краснадарскага краю паліцыя папярэдзіла мэдыкаў аб недапушчальнасьці «экстрэмісцкай дзейнасьці». Так назвалі скаргу мэдработнікаў на адсутнасьць выплат, якія паабяцаў Пуцін.
Аналітык Шрайбман лічыць гэта «пераломным момантам» у ЭАЭС: саюз становіцца на «шлях дэзынтэграцыі», як раней «саюзная дзяржава».
У Расеі за суткі выявілі 9263 інфікаваных каранавірусам, сьведчыць статыстыка апэратыўнага штабу барацьбы з пашырэньнем каранавіруснай інфэкцыі. Агульная колькасьць выяўленых выпадкаў ад пачатку ўспышкі наблізілася да 300 тысячаў і склала 299 941.
На думку Гіркіна, Данбас і анэксаваны Крым могуць вярнуцца пад кантроль Украіны толькі ў адным выпадку: калі Расея разваліцца. Сам бы ён гэтага не хацеў і, наадварот, марыць бачыць у складзе Расеі ўсю Украіну.
Штогод 18 траўня ў Украіне ўспамінаюць трагічныя падзеі 1944 году, калі карэнны крымскататарскі народ савецкая ўлада выслалі за межы паўвострава ў Цэнтральную Азію. Усяго дэпартавалі больш за 180 000 чалавек.
Судовая камісія швайцарскага парлямэнту падазрае, што кіраўнік пракуратуры краіны Ляўбэр ня толькі мог быць у курсе неафіцыйных кантактаў свайго падначаленага з расейскімі ўладамі, але, магчыма, і спрыяў ім.
Пра гэта 17 траўня заявіла галоўны санітарны лекар Расеі Ганна Папова, кіраўніца Фэдэральнай службы нагляду ў сфэры абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту чалавека (Расспажыўнагляд).
Расея на сёньняшні дзень мае высокатэхналягічнае ўзбраеньне, якім ня можа пахваліцца ніводная іншая краіна. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра гэта ў праграме «Масква. Крэмль. Пуцін».
У Расеі чацьвёра ўдзельнікаў акцыі «Бессмертный полк» затрыманыя ў справе аб рэабілітацыі нацызму.
Фэдэральнае сеткавае агенцтва Нямеччыны адмовіла праекту «Паўночны паток — 2» у вызваленьні ад правілаў газавай дырэктывы Эўразьвязу, паколькі праект ня быў рэалізаваны да 23 траўня.
Паводле дадзеных на 15 траўня, за мінулыя суткі ў Расеі зарэгістраваныя 10 598 новых выпадкаў COVID-19 (+ 4,2%) у 85 рэгіёнах, паведамляе апэратыўны штаб барацьбы з каранавірусам. Сярод новых пацыентаў у 42,5% не было клінічных праяў хваробы.
У Данецку сілавымі структурамі так званай «ДНР» у сакавіку сёлета быў арыштаваны Леанід Харчанка — адзін з чатырох абвінавачаных па справе аб катастрофе малайзійскага «Боінга» над Данбасам летам 2014 году, якая разглядаецца судом у Нідэрляндах.
У Расеі за мінулыя суткі зарэгістравалі 9974 новыя выпадкі каранавіруснай інфэкцыі.
Далейшы лёс газэт The Financial Times і The New York Times у Расеі будзе залежаць ад таго, ці апублікуюць яны абвяржэньне распаўсюджанай імі інфармацыі пра статыстыку сьмяротнасьці ў краіне ад каранавірусу, заявіла афіцыйная прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава.
Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель у сераду заявіла, што супраць Расеі могуць быць прынятыя меры ў сувязі з хакерскай атакай на сайт Бундэстагу, учыненай у 2015 годзе.
Новы запіс расейскага панк-гурту Pussy Riot зь песьнямі «Нож» і «Яна» прысьвечаны жанчынам, якія сталі ахвярамі гвалту і цкаваньня. Лідэрка Pussy Riot Надзея Талаконьнікава расказала пра ўласнае сутыкненьне з хатнім гвалтам.
Дзяржаўная дума Расеі 13 траўня прыняла ў трэцім чытаньні ўнесеныя раніцай у той самы дзень папраўкі да заканадаўства, якія дазваляюць галасаваць па пошце або дыстанцыйна на выбарах і рэфэрэндумах усіх узроўняў.
Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў пацьвердзіў, што заразіўся каранавірусам, паведамляе ТАСС.
За суткі там выявілі амаль 11 тысяч новых выпадкаў інфэкцыі.
Гаворыцца пра 300 палітычных зьняволеных. Згадваюцца імёны шасьцёх: Аляксея Пічугіна, Ігара Руднікава, Канстанціна Котава, Анастасіі Шаўчэнкі, Юрыя Дзьмітрыева і Дэніса Крыстэнсэна.
Традыцыйны парад, які плянавалася правесьці на Краснай плошчы 9 траўня, не адбыўся. Аднак да адмены параду прайшло некалькі яго рэпэтыцый, на якія прыяжджалі тысячы вайскоўцаў і курсантаў з розных гарадоў Расеі.
Пры гэтым колькасьць выпадкаў заражэньня каранавірусам у Расеі за мінулыя суткі вырасла на 11 656. Для Расеі гэта найбольшая колькасьць новых выпадкаў інфікаваньня за суткі за ўвесь час пандэміі.
Колькасьць выпадкаў заражэньняў каранавірусам у Расеі за мінулыя суткі вырасла на 11 656. Пра гэта паведаміў апэратыўны штаб. Гэта самая вялікая колькасьць новых выпадкаў інфікаваньня за суткі за ўвесь час пандэміі.
«Шаленству храбрых пяём мы песьню, так выхаваныя. Але ці апраўданае такое вар'яцтва?»
Расея абураная спробамі ЗША прынізіць ролю СССР у перамозе над гітлераўскай Нямеччынай і мае намер сур’ёзна абмеркаваць гэтую тэму з афіцыйнымі амэрыканскімі асобамі. Такую заяву распаўсюдзіла ў нядзелю замежнапалітычнае ведамства РФ.
Некаторыя прадстаўнікі дыпляматычных місій прысутнічалі на парадзе ў ахоўных масках і нават у пальчатках і акулярах.
У Цьверы са сьцяны будынка Цьвярскога мэдычнага ўнівэрсытэту 7 траўня зьнялі дзьве мэмарыяльныя дошкі ў памяць аб расстраляных паляках, пахаваных у Медным, і іншых ахвярах НКВД у былой Калінінскай вобласьці.
У Расеі за апошнія суткі пацьверджана 10 699 выпадкаў заражэньня каранавіруснай інфэкцыяй. Памерлі 98 чалавек. Пра гэта паведамляе апэратыўны штаб барацьбы з распаўсюджваньнем COVID-19.
«Мы не павінны забываць, што Другая ўсясьветная вайна пачалася ў 1939 годзе, калі Сталін і Гітлер заключылі пакт, які падзяліў Усходнюю Эўропу на зоны, кантраляваныя Савецкім Саюзам і нацыстамі».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў расейскаму прэзыдэнту Ўладзіміру Пуціну аб неабходнасьці ўцягнуць Кітай у дамоўленасьці аб кантролі над узбраеньнямі. Трамп падкрэсьліў, што важна пазьбегнуць «дарагой гонкі ўзбраеньняў».
Мэр Масквы Сяргей Сабянін падоўжыў рэжым абавязковай самаізаляцыі да 31 траўня. Адпаведны ўказ апублікаваны на ягоным сайце.
Былы намесьнік начальніка ўпраўленьня фінансавай контрвыведкі службы эканамічнай бясьпекі ФСБ Расеі палкоўнік Дзьмітрый Фралоў, які падазраецца ў махлярстве, за шэсьць гадоў атрымаў ад невялікага банку «Кредитимпэкс» больш за 87 мільёнаў расейскіх рублёў.
Актывісты Іркуцкага беларускага клюбу «Крывічы» зьвярнуліся да землякоў напярэдаді 75-годзьдзя Перамогі.
Аляксей Кручынін ужо ў Расеі. У яго ў Менску засталася сям’я. Сам ён ад камэнтароў устрымліваецца.
Больш за адна тысяча наймітаў расейскай «прыватнай вайсковай кампаніі Вагнэра» можа падтрымліваць наступ камандуючага Лібійскай нацыянальнай арміяй, мяцежнага генэрала Халіфы Хафтара ў Лібіі.
«Пацьвярджаем высылку нашага карэспандэнта і пазбаўленьне акрэдытацыі ўсёй здымачнай групы. Лічым, што гэтыя дзеяньні беларускіх уладаў абсалютна беспадстаўныя».
Маскоўскія ўлады закупілі сотні тысяч экспрэс-тэстаў на антыцелы да каранавірусу, паведаміўшы, што яны з Галяндыі. Аднак насамрэч тэсты былі кітайскай вытворчасьці, а іх дакладнасьць — далёкая ад заяўленай.
Рэйтынг ухваленьня дзейнасьці прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна ў красавіку зьнізіўся да гістарычнага мінімуму. Такія вынікі тэлефоннага апытаньня «Левада-цэнтру».
У Маскве спадзяюцца на тое, што розныя мэтодыкі Беларусі і Расеі ў барацьбе з пандэміяй каранавірусу «не прывядуць да выбуховага росту захворвальнасьці».
Прэмію ў міжнароднай журналістыцы далі The New York Times за асьвятленьне «драпежніцкага рэжыму» Ўладзіміра Пуціна ў Расеі.
Загрузіць яшчэ