Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кангрэс ЗША ўнесьлі законапраект у падтрымку палітвязьняў у Расеі


©Shutterstock
©Shutterstock

У панядзелак, 11 траўня у Палату прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўнесены законапраект, у якім асуджаецца выкарыстаньне турэмнага зьняволеньня ў якасьці меры перасьледу расейскімі ўладамі незалежных журналістаў, апазыцыянэраў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці і рэлігійных арганізацый.

У законапраекце, ініцыятарамі якога сталі кіраўнікі камітэту міжнародных спраў Палаты прадстаўнікоў дэмакрат Эліёт Энгель і рэспубліканец Майкл Маккол, гаворыцца пра 300 палітычных зьняволеных, якія знаходзяцца ў турмах і пад хатнім арыштам у Расеі, і згадваюцца імёны шасьцёх: Аляксея Пічугіна, Ігара Руднікава, Канстанціна Котава, Анастасіі Шаўчэнкі, Юрыя Дзьмітрыева і Дэніса Крыстэнсэна.

Рэзалюцыя заснаваная на зьвестках, сабраных Дзярждэпартамэнтам, АБСЭ, міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі і таварыствам «Мемориал».

У дакумэнце зьмяшчаецца заклік да ўладаў Расеі неадкладна вызваліць з-пад варты людзей, прызнаных палітзьняволенымі таварыствам «Мемориал» (гісторыка-асьветная і праваабарончая няўрадавая арганізацыя, якая адсочвае правы чалавека ў Расеі і іншых постсавецкіх дзяржавах. — РС). Амэрыканскія заканадаўцы таксама прапануюць дзяржсакратару і міністру фінансаў ЗША выкарыстоўваць свае паўнамоцтвы ў рамках «Акту Магніцкага» і прызначыць санкцыі супраць расейскіх афіцыйных асоб, датычных да палітычных перасьледаў.

«Праўда — гэта тое, чаго Ўладзімір Пуцін баіцца больш за ўсё, — заявіў кангрэсмэн Майкл Маккол. — Прэзыдэнт Расеі ператварыў закон у інструмэнт перасьледу. Ён прымушае журналістаў замаўчаць, пагражае палітычным апанэнтам... Мы, амэрыканцы, не павінны баяцца ўзвысіць свае галасы ў абарону тых, чые галасы былі заглушаныя».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG