Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўная дума Расеі дазволіла галасаваць на выбарах і рэфэрэндумах па пошце

Дзяржаўная Дума Расеі 13 траўня прыняла ў трэцім чытаньні ўнесеныя раніцай у той самы дзень папраўкі да заканадаўства, якія дазваляюць галасаваць па пошце або дыстанцыйна на выбарах і рэфэрэндумах усіх узроўняў.

Акрамя таго, папраўкі дазваляюць кандыдатам зьбіраць подпісы праз партал дзяржаўных паслуг.

Законапраект аб дыстанцыйным галасаваньні быў унесены ў Думу раніцай 13 траўня групай дэпутатаў ад «Адзінай Расеі». Новыя формы галасаваньня могуць спатрэбіцца, каб не адмяняць адзіны дзень галасаваньня восеньню, калі да таго моманту ў нейкіх рэгіёнах давядзецца захоўваць карантын, паведамляла раней крыніца выданьня «Проект».

Паводле зьвестак «Проекта», папраўкі распрацавалі ў адміністрацыі прэзыдэнта Расеі.

Паводле аднаго з аўтараў паправак, Дзьмітрыя Вяткіна з «Адзінай Расеі», новы закон дае ЦВК толькі магчымасьць, а не абавязак дазваляць дыстанцыйнае галасаваньне.

Норма аб галасаваньні па пошце не распаўсюджваецца на заплянаванае агульнарасейскае галасаваньне наконт унясеньня паправак у Канстытуцыю. Галасаваньне было прызначанае на 22 красавіка, але яго перанесьлі на няпэўны тэрмін праз каранавірусную інфэкцыю.

XS
SM
MD
LG