Па стане на раніцу 12 траўня ў Расеі зарэгістравалі 232 243 выпадкі хваробы, у тым ліку 10 899 выпадкаў за мінулыя суткі. Такія дадзеныя апублікаваў фэдэральны штаб барацьбы з каранавірусам.
Ад пачатку эпідэміі COVID-19 у Расеі памерлі 2116 чалавек, у тым ліку 107 чалавек за мінулыя суткі. Большы прырост інфікаваных за дзень быў толькі ў ЗША і Гішпаніі.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
11 траўня Расея абышла Вялікую Брытанію і Італію і паднялася на трэцяе месца ў сьвеце ў колькасьці пацьверджаных выпадкаў заражэньня каранавірусам.