Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэтыя дзеяньні беспадстаўныя». Расейскі «Первый канал» пацьвердзіў высылку журналіста зь Беларусі


Астанкінская тэлевежа ў Маскве, ілюстрацыйнае фота
Астанкінская тэлевежа ў Маскве, ілюстрацыйнае фота

Расейская тэлекампанія «Первый канал» лічыць беспадстаўнымі дзеяньні беларускіх уладаў, якія пазбавілі акрэдытацыі здымачную групу тэлеканалу, перадае «Інтэрфакс».

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

«Пацьвярджаем высылку нашага карэспандэнта і пазбаўленьне акрэдытацыі ўсёй здымачнай групы. Лічым, што гэтыя дзеяньні беларускіх уладаў абсалютна беспадстаўныя», — паведамілі «Інтэрфаксу» ў прэс-службе каналу.​

Міністэрства замежных спраў Беларусі ў сераду пазбавіла акрэдытацыі здымачную групу «Первого канала» пасьля сюжэту пра сытуацыю з каранавірусам у краіне.

«Камісія акрэдытацыі замежных журналістаў МЗС прыняла адпаведнае рашэньне 6 траўня», — паведаміў «Інтэрфаксу» прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз. Ён удакладніў, што гаворка ідзе пра «двух супрацоўнікаў карпункту». Прычыну пазбаўленьня акрэдытацыі ў МЗС не называюць.

Беларускае дзяржаўнае тэлебачаньне адказала матэрыялам пад назвай «Сем фэйкаў ў адным сюжэце Фэдэральнага каналу Расеі», дзе заявіла, што прычынай стаў сюжэт пра сытуацыю з эпідэміяй каранавірусу ў краіне, які зьмяшчае «фэйкавую інфармацыю».

Расейскі Першы канал 6 траўня раніцай выдаў у эфір сюжэт пра складаную эпідэміялягічную сытуацыю ў Беларусі. Матэрыял называўся «Правядзеньне масавых мерапрыемстваў прывяло да рэзкага пагаршэньня віруснай сытуацыі ў Беларусі». Расейскі журналіст Аляксей Кручынін наведаў Стоўпцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG