Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі палкоўнік ФСБ атрымліваў штомесяц па € 100 тысяч за заступніцтва банка


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Былы намесьнік начальніка ўпраўленьня фінансавай контрвыведкі службы эканамічнай бясьпекі ФСБ Расеі палкоўнік Дзьмітрый Фралоў, які падазраецца ў махлярстве, за шэсьць гадоў атрымаў ад невялікага банку «Кредитимпэкс» больш за 87 мільёнаў расейскіх рублёў. Пра новыя абставінах справы Фралова піша расейскае выданьне «Коммерсант».

Паводле вэрсіі сьледзтва, у 2007-м годзе да Фралова, які ў той час ажыцьцяўляў банкаўскі нагляд, зьвярнуліся прадстаўнікі банку «Кредитимпэкс», западозраныя ў правядзеньні «сумніўных апэрацый». Фралоў пагадзіўся зрабіць пратэкцыю банку за 0,1 працэнт у валюце ў месяц ад апэрацый з «неналежнымі контрагентамі». Сьледчы камітэт лічыць, што кожны месяц банкіры перадавалі палкоўніку ФСБ ад 100 да 150 тысяч эўра.

  • Былыя супрацоўнікі ўпраўленьня фінансавай контрвыведкі Дзьмітрый Фралоў, Кірыл Чаркалін і Андрэй Васільеў абвінавачваюцца ў крадзяжы ў 2011 годзе 490 млн расейскіх рублёў у бізнэсоўца Сяргея Глядзелкіна. Чаркалін таксама падазраецца ў атрыманьні хабару ў памеры 850 тысяч даляраў.
  • Цэнтральны банк Расеі адклікаў ліцэнзію ў «Кредитимпэкса» у траўні 2014 году. Раней высьветлілася, што толькі ў 2013 годзе банк правёў сумніўныя апэрацыі на суму больш за 13 мільярдаў расейскіх рублёў.
  • Дзьмітрыя Фралова звольнілі з ФСБ у ліпені 2013 году ў сувязі са стратай даверу — тады расейская «Новая газета» выявіла ў сям’і палкоўніка незадэкляраваную нерухомасьць за мяжой.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG