Суд у Маскве прысудзіў да чатырох гадоў пазбаўленьня волі Яўгену Ясенаву, удзельніку акцыі пратэсту на Пушкінскай плошчы, прайшла 23 студзеня.
Прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін на пасяджэньні аргкамітэту «Перамога» заявіў, што ўсім, хто хоча «адкусіць нешта» ад Расеі, «выбʼюць зубы» і «зарука гэтаму — разьвіцьцё ўзброеных сілаў».
Расейскія наёмнікі ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы гвалцілі і забівалі цывільнае насельніцтва, якое мусілі абараняць. У некаторых выпадках яны маглі ўступаць для гэтага ў змовы з паўстанцамі, супраць якіх фармальна ваююць. Сьведчаньні публікуе VICE World News.
У сераду ў сталіцы Ісьляндыі Рэйк’явіку прайшла першая асабістая сустрэча кіраўнікоў замежнапалітычных ведамстваў ЗША і Расеі Энтані Блінкена і Сяргея Лаўрова.
Расея адрэагавала на заяву дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена, у якой ён асуджае парушэньні правоў чалавека ў анэксаваным Расеяй Крыме.
Дэпутаты Дзярждумы аднагалосна прагаласавалі за выхад Расеі зь міжнароднай Дамовы аб адкрытым небе, якая прадугледжваў ўзаемныя вайсковыя інспэкцыі выведнымі самалётамі 35 краін сьвету.
Маскоўскае бюро РСЭ/РС і дырэктар Расейскай службы радыё Андрэй Шары сёньня накіравалі скаргу ў Эўрапейскі суд у правах чалавека на выкарыстаньне Расеяй закону аб «замежных агентах», у выніку чаго ад студзеня на Радыё Свабода і на самога Шарага былі накладзеныя штрафы на мільёны даляраў.
Плянуецца, што дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен і міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў правядуць першую асабістую сустрэчу ў Ісьляндыі 19 траўня на фоне пагаршэньня адносін паміж іх краінамі.
Паўночная Македонія абвясьціла пэрсонай нон грата расейскага дыплямата. Ён пакіне краіну 18 траўня.
У Польшчы па абвінавачваньні ў шпіянажы на карысьць Расеі затрыманы 43-гадовы польскі грамадзянін Марцін К.
Фэдэральнае ведамства па суднаходзтве і гідраграфіі Нямеччыны дазволіла працягнуць будаўніцтва газаправоду «Паўночны паток — 2» у нямецкай выключнай эканамічнай зоне. Паведамленьне пра гэта апублікаванае на сайце ведамства.
Уладальнік чэскай зброевай кампаніі IMEX Group Пэтр Бэрнатык знаходзіўся ў Астраве ў раёне гатэлю Corrado ў той жа самы час, калі там спыняліся меркаваныя агенты расейскай вайсковай выведкі Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў.
Меркаваньне амэрыканскіх вайсковых эспэртаў - спроба Расеі ўварвацца ў Беларусь вайсковай сілай можа спарадзіць вайсковы адказ NATO і эўрапейскую вайну, магчыма, і з ужываньнем ядзернай зброі
Выканаўца абавязкаў прэм’ер-міністра Армэніі Нікол Пашыньян зьвярнуўся да прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна з просьбай аказаць дапамогу ў адпаведнасьці з армяна-расейскай дамовай, у тым ліку вайсковую.
Урад Расеі ўключыў ЗША і Чэхію ў сьпіс так званых недружалюбных дзяржаваў.
Прадстаўнікі Галоўнага ўпраўленьня службы судовых выканаўцаў па Маскве ў пятніцу, 14 траўня, уручылі ў Маскоўскім бюро рускай службы Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода апавяшчэньне аб распачатай выканаўчай вытворчасьці па судовых рашэньнях у дачыненьні да ТАА «РСЭ/РС».
Маскоўскі мэтрапалітэн звольніў каля 40 чалавек, западозраных у падтрымцы апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.
Расея не зьбіраецца паглынаць так званыя «ДНР» і «ЛНР» — кантраляваныя прарасейскімі сэпаратыстамі тэрыторыі на ўсходзе Ўкраіны. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў.
Старшыня Чарнігаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Ганна Каваленка заявіла пра існаваньне інфармацыйных пагрозаў для раёнаў рэгіёну, якія мяжуюць зь Беларусьсю і Расейскай Фэдэрацыяй.
Стары знаёмы прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, сузаснавальнік дачнага каапэратыву «Возера» Мікалай Шамалаў быў першым уладальнікам «палаца Пуціна» пад Геленджыком і зарабіў продажы гэтай амаль дабудаванай рэзыдэнцыі толькі 4,9 млн рублёў.
Эўразьвяз лічыць, што Расея спрабуе «паступова паглынуць» часткі Ўсходняй Украіны.
19-гадоваму Ільназу Галявіеву, які страляў у казанскай школе, летась паставілі дыягназ, які сьведчыць пра захворваньне галаўнога мозгу, паведамляе сьледчы камітэт Расеі. Суд арыштаваў яго на два месяцы.
Навошта дэпутат літоўскага парлямэнту вывучыў беларускую мову, як новае пакаленьне літоўскіх палітыкаў ставіцца да Беларусі, што думаюць пра яе будучыню і аб пэрспэктывах рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны Іван Баканаў заклікаў не забываць пра Беларусь у выпадку магчымага ўварваньня Расеі на тэрыторыю Украіны
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі мяркуе, што Расея не наважыцца на поўнамаштабны наступ на Ўкраіну, разумеючы, што такім чынам можа быць разьвязаная новая ўсясьветная вайна.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін унёс у Дзяржаўную думу РФ законапраект аб дэнансацыі Дамовы аб адкрытым небе. Дакумэнт апублікаваны ў электроннай базе расейскага парлямэнту.
У Казані ў аўторак адбылася страляніна ў гімназіі № 175 на вуліцы Джаўдата Файзі на ўсходняй ускраіне гораду. Паведамляецца пра гібель як найменей дзевяці чалавек, у тым ліку аднаго настаўніка.
Чэхія мае намер дамагацца ад Расеі ня менш аднаго мільярда крон (каля 47 мільёнаў даляраў) — у якасьці кампэнсацыі за выбухі на складзе боепрыпасаў у паселішчы Вэрбеціцы ў 2014 годзе. Пра гэта ў эфіры чэскага тэлебачаньня заявіла міністарка фінансаў Алена Шылерава.
Кіраўніка Міністэрства аховы здароўя Омскай вобласьці Расеі Аляксандра Мурахоўскага знайшлі жывым праз трое сутак пасьля зьнікненьня на паляваньні. Міністар выйшаў да людзей сам, паведамілі ў панядзелак у прэс-службе ўрада рэгіёну.
У Омскай вобласьці Расеі аднавіліся пошукі міністра аховы здароўя рэгіёну Аляксандра Мурахоўскага. Іх прыпынялі на ноч, адзначылі ў абласным упраўленьні МУС.
«Шэраг актуальных пытаньняў двухбаковага парадку дня» закрануць у тэлефоннай размове Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі, паведаміў БелАПАН са спасылкай на прэс-службу Крамля.
У Расеі і шэрагу іншых краін 9 мая адзначаецца Дзень Перамогі. У сваім выступе на парадзе ў Маскве прэзыдэнт Расеі не згадаў пра саюзьнікаў СССР па антыгітлераўскай кааліцыі.
Прэм'ер-міністар Чэхіі Андрэй Бабіш зьвярнуўся да кіраўніцтва іншых краін Эўразьвязу з заклікам выслаць хаця б па адным расейскім дыплямаце на знак салідарнасьці з Чэхіяй у справе выбухаў боепрыпасаў у Вэрбэціцах.
Міністэрства абароны Эстоніі заявіла, што расейскі самалёт Іл-96 зранку 5 траўня парушыў паветраную мяжу краіны ў раёне вострава Вайндлоо ў Фінскай затоцы
Злучаныя Штаты імкнуцца да стабільных і прадказальных адносінаў з Расеяй, але не пакінуць бяз адказу любыя агрэсіўныя або безразважныя дзеяньні Масквы, у тым ліку супраць Украіны.
Беларусь і Расея дастаткова блізкія да таго, каб стварыць эканамічную плятформу саюзнай дзяржавы, заявіў беларускі амбасадар Ўладзімер Сямашка падчас ускладаньня вянка да магілы Невядомага салдата ў Маскве.
Пскоўскі гарадзкі суд прызнаў законным рашэньне міністэрства юстыцыі Расеі аб уключэньні пскоўскай журналісткі Людмілы Савіцкай ў рэестр СМІ — замежных агентаў.
Украіна стала першай краінай Ўсходняй і Цэнтральнай Эўропы, якую з афіцыйным візытам наведвае дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў пра гатовасць правесьці прапанаваны ім расейска-амэрыканскі саміт падчас яго паездкі ў Эўропу ў чэрвені.
Сайт Міжнароднага францускага радыё RFI апублікаваў расьсьледаваньне аб дзейнасьці расейскіх наёмнікаў у Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы зь дзясяткамі жывых сьведчаньняў злачынстваў, учыненых імі.
У аўторак на разгляд дэпутатаў Дзяржаўнай думы вынесены законапраект, які забараняе ўдзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах тым, хто «мае дачыненьне да дзейнасьці грамадзкага або рэлігійнага аб’яднаньня, а таксама іншай арганізацыі, прызнаных судом экстрэмісцкімі або тэрарыстычнымі».
МЗС Расеі паведаміла, што ў Менску рыхтуецца міжнародны форум расейскіх суайчыньнікаў.
Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі прарасейскай партыі «Саюз». Вось і скончылася беларуска-расейская ідылія, якая цягнулася з жніўня 2020 году.
Выведнае ўпраўленьне Міністэрства абароны ЗША падрыхтавала для слуханьняў у Сэнаце даклад аб глябальных пагрозах у 2021 годзе. Ён апублікаваны на сайце сэнацкага камітэту ў справах узброеных сілаў.
За галоўным рэдактарам выданьня «Важные истории» Раманам Аніным, у якога нядаўна прайшлі ператрусы ў крымінальнай справе, гадамі сачылі супрацоўнікі ФСБ і Сьледчага камітэту.
Каля 527 тысяч жыхароў самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР» на ўсходзе Ўкраіны за два гады атрымалі расейскае грамадзянства ў спрошчаным парадку, паведаміла МУС Расеі ў адказ на запыт агенцтва ТАСС.
Чацьвёра расейскіх прадпрымальнікаў, а таксама кантраляваная дзяржавай кампанія «Роснефть» падалі судовыя пазовы пра паклёп супраць выдавецтва HarperCollins ў сувязях з апублікаванай у мінулым годзе кнігай Кэтрын Бэлтан «Людзі Пуціна»
У маскоўскім «Театр.doc» увечары 1 траўня сарвалі прэм’еру спэктаклю рэжысэра Сяргея Гіндзіліса «Суседзі», прысьвечанага падзеям жніўня 2020 году ў Беларусі. Пра гэта паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода ў Маскве.
Міністар замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба кажа, што «ніхто ня можа прадказаць, што ў галаве Пуціна», і што расейскія вайскоўцы «могуць разгарнуць гэтую армаду ўздоўж нашай мяжы ўсяго за некалькі тыдняў і стварыць пагрозу».
Загрузіць яшчэ