Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сямашка пра «саюзныя» пэрспэктывы: уніфікацыя падатковага і мытнага заканадаўстваў з Расеяй запатрабуе 2-2,5 года


Амбасадар Уладзімер Сямашка, архіўнае фота

Беларусь і Расея дастаткова блізкія да таго, каб стварыць эканамічную плятформу саюзнай дзяржавы, заявіў беларускі амбасадар Ўладзімер Сямашка падчас ускладаньня вянка да магілы Невядомага салдата ў Маскве.

Дыплямат адзначыў, што з 28 дарожных мапаў дзеля «паглыбленьня інтэграцыі» 26 узгодненыя абодвума бакамі (раней гаворка вялася пра 31 мапу, але апошнім часам лічба паменела).

«Думаю, што мы падпішам у верасьні-кастрычніку ўсе дарожныя карты, — спасылаецца на ягоБелТА. — Мы не падганяем інтэграцыйныя працэсы, аднак задачы, акрэсьленыя дамовай аб стварэньні саюзнай дзяржавы, застаюцца».

Ён удакладніў, што такое «дарожныя мапы».

«Гэта плян дзеяньняў, кірункаў — адзіная прамысловая і аграрная палітыка, адзіны рынак нафты, газу, электраэнергіі і г. д. Агулам — 28 кірункаў. І да кожнага трэба падвесьці заканадаўчую базу — і ў Беларусі, і ў Расеі. Іншымі словамі, напружаная праца з фармаваньнем нарматыўнай базы. Гэта зойме мінімум паўгода», — растлумачыў Уладзімер Сямашка.

Паводле амбасадара, некаторыя дарожныя мапы маюць на ўвазе падпісаньне не аднаго міжурадавага пагадненьня, а цэлага пакету дакумэнтаў. Самая складаная задача — уніфікацыя падатковага і мытнага заканадаўстваў, на што можа спатрэбіцца 2-2,5 года.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG