Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Беларусі ў Расеі Сямашка назваў новы лік інтэграцыйных «картаў»: цяпер іх 28, а не 31


Лёзунгі супраць інтэграцыі, 29 сьнежня 2019 году.

Падпісаньне «дарожных картаў» па інтэграцыі можа адбыцца ў верасьні-кастрычніку, заявіў амбасадар Беларусі ў Расеі Ўладзімер Сямашка.

Па яго словах, 26 з 28 картаў, якія трэба падпісаць, ужо «запарафіраваныя» юрыстамі зь дзьвюх краінаў (раней вялася гаворка пра 31 «карту». — РС).

«Засталіся дзьве карты. Гэта будзе абмяркоўвацца на ўзроўні прэм’ер-міністраў у канцы чэрвеня на форуме рэгіёнаў Расеі і Беларусі. А дзесьці ў ліпені-жніўні будзе пасяджэньне ўраду саюзнай дзяржавы. Я меркаваў, што ў красавіку-траўні будуць падпісаныя тыя дзьве карты. Але цяпер бачу, што зрух можа адбыцца на восень», — цытуе чыноўніка Інтэрфакс.

Сямашка адзначыў, што патрабуе дадатковага ўзгадненьня «каапэрацыя вытворчасьці». Існуе шэраг расейскіх дакумэнтаў, уключна з пастановамі ўраду, якія перашкаджаюць пастаўкам беларускай тэхнікі на расейскі рынак.

«Для параўнаньня, у нас толькі адзін указ прэзыдэнта № 146, які сьведчыць пра адсутнасьць перашкодаў для паставак. Калі прыйшлі на тэндэр і выйгралі, суадносіны кошт-якасьць, сэрвіс нармальны, — калі ласка, пастаўляйце. Таму ў гэтай „дарожнай карце“ гаворыцца, што трэба зьняць перашкоды. А гэта значыць, трэба папрацаваць. Дзясяткі заканадаўчых актаў расейскіх неабходна падправіць», — адзначыў Сямашка.

Пра неабходнасьць «паглыбленай інтэграцыі» ў Маскве з новай сілай загаварылі ў 2019 годзе, калі Менск выказаў прэтэнзіі наконт цэнаўтварэньня на энэргарэсурсы. Тыя намеры выклікалі абурэньне беларусаў, якія выйшлі на вуліцу з пратэстамі.

Падчас леташняй палітычнай кампаніі тэма адышла на другі плян, але цяпер Крэмль зноў прысьпешвае Лукашэнку да адпаведных крокаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG