Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве вынесены самы жорсткі прысуд за падтрымку Навальнага


Яўген Ясенаў у судзе
Яўген Ясенаў у судзе

Суд у Маскве прысудзіў да чатырох гадоў пазбаўленьня волі Яўгену Ясенаву, удзельніку акцыі пратэсту на Пушкінскай плошчы, прайшла 23 студзеня.

Яго прызналі вінаватым у прымяненьні небясьпечнага для здароўя гвалту ў дачыненьні да прадстаўніка ўлады. Пра прысуд паведамляе «МбХ Медыя».

Гэта на дадзены момант самы суровы прысуд, вынесены па справах, зьвязаных з акцыямі ў абарону Аляксея Навальнага, якія прайшлі ў студзені і пачатку лютага. Па вэрсіі сьледзтва, Ясенаў «нанёс супрацоўніку паліцыі, які знаходзіцца пры выкананьні сваіх службовых абавязка, некалькі ўдараў у галаву». Пракуратура прасіла прысудзіць яго да пяці гадоў калёніі, судзьдзя Аляксей Крываручка пастанавіў, што Ясенаў правядзе ў калёніі агульнага рэжыму чатыры гады. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА.

  • Яўген Ясенаў быў адным з першых затрыманых па крымінальнай справе, які атрымаў неафіцыйную назву «палацавая» (пратэсты прайшлі неўзабаве пасьля публікацыі Навальнага пра так званы палац Пуціна).
  • Усяго ў розных рэгіёнах Расеі распачатыя дзясяткі крымінальных спраў у сувязі з акцыямі пратэсту, прычым не паводле артыкулу аб масавых беспарадках, а па іншых артыкулах, такіх як гвалт супраць паліцэйскіх, парушэньне санітарных нормаў або ўцягваньне непаўнагадовых у правапарушэньне.
  • Ужо вынесеныя некалькі прысудаў, у тым ліку і з рэальнымі тэрмінамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG