Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін заявіў, што ўсім, хто хоча «адкусіць нешта» ад Расеі, «выб’юць зубы»


Горад Кашыра, Маскоўская вобласьць РФ
Горад Кашыра, Маскоўская вобласьць РФ

Прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін на пасяджэньні аргкамітэту «Перамога» заявіў, што ўсім, хто хоча «адкусіць нешта» ад Расеі, «выбʼюць зубы» і «зарука гэтаму — разьвіцьцё ўзброеных сілаў».

Пуцін казаў пра тое, што Расея «для кагосьці занадта вялікая», і пра «калясальны патэнцыял» краіны, тэрыторыя якой застаецца самай вялікай у сьвеце, паведамляе «Настоящее время».

«І хтосьці нават публічна адважваецца казаць, што несправядліва нібыта, што Расеі належаць багацьці такога рэгіёну, як Сібір. Толькі адной краіне. Дзіўна чуць такія рэчы, асабліва публічна, але яны часам гучаць. Усе нас хочуць дзесьці ўкусіць або штосьці ад нас адкусіць. Але яны павінны ведаць — тыя, хто зьбіраецца гэта зрабіць, што мы зубы выбʼем усім так, каб яны не маглі кусацца. Гэта відавочна. І зарука гэтага — развіцьцё нашых узброеных сілаў», — сказаў Пуцін.

Паводле яго слоў, «ва ўсе часы адбываецца адно і тое ж»: як толькі Расея «робіцца мацнейшаю, адразу знаходзяцца нагоды для таго, каб абмежаваць яе развіцьцё».

У сьнежні 2020 году Пуцін падпісаў закон, па якім адчужэньне тэрыторыі РФ будзе прыраўноўвацца да экстрэмізму (напрыклад, вяртаньне анэксаванага Крыму Ўкраіне). Два іншыя падпісаныя законы прадугледжваюць адказнасьць за заклікі да адчужэньня тэрыторыі. Так, крымінальнае пакараньне за заклікі да адчужэньня тэрыторыі Расеі складзе ад 6 да 10 гадоў калёніі. Зараз за такія заклікі ў СМІ або ў сацсетках пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін максымальна да пяці гадоў.

Калі публічныя заклікі зьдзейсьненыя ўпершыню, то асобе будзе пагражаць толькі адміністрацыйная адказнасьць у выглядзе штрафу:

  • для грамадзянаў — ад 30 да 60 тысячаў рублёў,
  • для службовых асобаў — ад 60 да 100 тысячаў рублёў,
  • для юрыдычных асобаў — ад 200 да 300 тысячаў рублёў.

(Курс на 21 траўня — 3,41 беларускага рубля за 100 расейскіх рублёў.)

За другі і наступныя разы пакараньне будзе павялічана: штраф ад 200 да 400 тысяч рублёў або пазбаўленьне волі на тэрмін да чатырох гадоў. Таксама сярод пакараньняў прапісана пазбаўленьне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасьцю, напрыклад палітыкай, журналістыкай або выкладаньнем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG