Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін унёс у Дзярждуму законапраект аб дэнансацыі Дамовы аб адкрытым небе


Расейскі выведны самалёт Tu-214ON, які ўдзельнічаў у інспэкцыі па Адкрытым небе.
Расейскі выведны самалёт Tu-214ON, які ўдзельнічаў у інспэкцыі па Адкрытым небе.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін унёс у Дзяржаўную думу РФ законапраект аб дэнансацыі Дамовы аб адкрытым небе. Дакумэнт апублікаваны ў электроннай базе расейскага парлямэнту.

«Дэнансаваць дамову аб адкрытым небе, падпісаную ў Хэльсынкі 24 сакавіка 1992», — гаворыцца ў тэксьце.

Злучаныя Штаты афіцыйна выйшлі з Дамовы аб адкрытым небе 22 лістапада 2020 году. 15 студзеня пра намер выйсьці зь яе паведаміла Міністэрства замежных справаў Расеі, заявіўшы, што Вашынгтон выйшаў з пагадненьня «з надуманай прычыны».

22 лістапада 2020 году ЗША афіцыйна выйшлі з Дамовы аб адкрытым небе. Рада нацыянальнай бясьпекі ЗША заявіла тады, што «Расея груба парушала (дамову — РС.) на працягу многіх гадоў».

Пагадненьне аб «адкрытым небе» пачало дзейнічаць у 2002 годзе. Яго падпісалі 34 краіны, уключаючы Расею. Яно мела на мэце ўзьняць узровень міжнароднай стабільнасьці шляхам дазволу краінам-падпісантам ажыцьцяўляць выведныя палёты над сваімі тэрыторыямі.

Апошнімі гадамі назіральнікі ЗША абвінавачвалі Расею ў злоўжываньні сваімі правамі: ажыцьцяўленьні назіраньняў з больш прасунутым інструмэнтарыем і ня толькі ў рамках пэўных маршрутаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG