Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьмітрый Мядзьведзеў: адносіны паміж Расеяй і ЗША вярнуліся ў эпоху «халоднай вайны» 


Дзьмітрый Мядзьведзеў
Дзьмітрый Мядзьведзеў

Былы прэм’ер-міністар і прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў лічыць, што цяперашнія адносіны паміж Расеяй і ЗША «вярнуліся ў эпоху халоднай вайны» канца 1950-х і пачатку 1960-х гадоў.

Мядзьведзеў напісаў пра гэта на сайце агенцтва «РИА Новости».

Паводле Мядзьведзева, у эпоху халоднай вайны сьвет ад сапраўднай вайны ратавала ўсьведамленьне ў Вашынгтоне, што вайсковая моц СССР ня меншая, чым моц ЗША. Гэта, на думку былога расейскага прэм’ер-міністра і прэзыдэнта, паказаў Карыбскі крызіс і марская блякада Кубы савецкімі караблямі.

«Але сёньня сытуацыя крыху іншая: ЗША скаціліся ў нестабільную зьнешнюю палітыку. Гэта выявілася і ў адмове ад ядзернай зьдзелкі з Іранам. У выхадзе з Дамовы аб адкрытым небе і з шэрагу іншых. А ў цяперашні момант — і ў рыторыцы новага прэзыдэнта», — адзначыў Мядзьведзеў.

«Новая адміністрацыя ЗША, аднаўляючы сваё становішча сусьветнага кіраўніка і абаронцы калектыўнага Захаду (прычым паралельна пераконваючы ў гэтым саміх сябе), ня мае сілы духу прызнаць, што нехта ў сьвеце можа валодаць інфраструктурнымі магчымасьцямі і вайскова-палітычным патэнцыялам, супастаўнымі зь імі. Напрыклад, Кітай або Расея», — падкрэсьліў Мядзьведзеў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG