Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы галоўны лекар бальніцы, дзе ляжаў Навальны, знайшоўся. Ён жывы


Аляксандар Мурахоўскі
Аляксандар Мурахоўскі

Кіраўніка Міністэрства аховы здароўя Омскай вобласьці Расеі Аляксандра Мурахоўскага знайшлі жывым праз трое сутак пасьля зьнікненьня на паляваньні. Міністар выйшаў да людзей сам, паведамілі ў панядзелак у прэс-службе ўрада рэгіёну.

«Мурахоўскі выйшаў да людзей у раёне сяла Баслы. Знаходзіцца ў нармальным стане», – гаворыцца ў паведамленьні. Ва ўрадзе вобласьці адзначылі, што цяпер Мурахоўскі праходзіць абсьледаваньне ў шпіталі.

Мурахоўскі зьнік 7 траўня. Ён паехаў на квадрацыкле ў лес з паляўнічай базы ў вёсцы Пасьпелава, у Бальшаўкоўскім раёне, і не вярнуўся. Пра яго зьнікненьне стала вядома ў нядзелю. Каля сутак знаёмыя спрабавалі адшукаць чыноўніка самастойна, але 8 траўня былі вымушаныя зьвярнуцца ў паліцыю. 9 траўня пашукавікі выявілі ў шасьці з паловай кілямэтрах ад паляўнічай базы квадрацыкл міністра, аднак самога яго знайсьці не ўдалося да гэтага часу.

Аляксандр Мурахоўскі — былы галоўны ўрач бальніцы, у якой у мінулым годзе ляжаў апазыцыйны палітык Аляксей Навальны — да транспарціроўкі ў Берзін. Навальнаму пасьля экстранай шпіталізацыі 20 жніўня з борта самалёта, які ляцеў у Маскву з Томска, омскія лекары паставілі дыягназ «парушэньне абмену рэчываў». Сам апазыцыянэр і ягоныя паплечнікі ўпэўненыя, што Навальны быў атручаны баявым рэчывам «Навічок», прысутнасьць якога ва ўзорах палітыка пазьней пацьвердзілі некалькі эўрапейскіх лябараторый і бэрлінскія лекары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG