У Крамлі зьвярнулі ўвагу на апошняе апытаньне Ўсерасейскага цэнтру вывучэньня грамадзкай думкі, згодна зь якім рэйтынг даверу да прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна зьнізіўся да гістарычнага мінімуму, але чакаюць з гэтай нагоды тлумачэньняў ад сацыёлягаў.
Камітэт Дзярждумы па бясьпецы і супрацьдзеяньні карупцыі рэкамэндаваў дэпутатам прыняць у першым чытаньні папраўкі ў закон аб дэманстрацыі свастыкі і экстрэмісцкай сымболікі.
У міністэрстве абароны ЗША выказалі асьцярогі з нагоды магчымага правядзеньня Расіяй выпрабаваньняў ядзернай зброі. Пра тое, што Масква можа праводзіць выпрабаваньні малой магутнасьці, заявіў кіраўнік разьведвальнага ўпраўленьня Пэнтагона Робэрт Эшлі.
Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ) заклікала Расею аднавіць расьсьледаваньне забойства Барыса Нямцова.
У Маскве 28 траўня адбыўся чарговы раўнд перамоваў аб мірным урэгуляваньні ў Афганістане. У ім узялі ўдзел прадстаўнікі радыкальнага руху «Талібан», які ў Расеі прызнаны тэрарыстычнай арганізацыяй і забаронены.
«Рады, што мы прыйшлі да згоды, што з 1 студзеня 2020 году па прынцыпе ратацыі вы ўступіце на пасаду генэральнага сакратара АДКБ», – заявіў прэм'ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян ў размове з дзяржсакратаром Рады бясьпекі Беларусі Станіславам Засем.
На жыхара Смаленску Сяргея Камандзірава паліцыя склала адміністрацыйны пратакол «за непавагу да ўлады».
Маскоўскі гарадзкі суд адхіліў апэляцыйную скаргу на арышт дваццаці чатырох украінскіх маракоў, якія знаходзяцца ў маскоўскіх сьледчых ізалятарах па абвінавачваньні ў парушэньні межаў Расеі.
У Стаўрапалі 27 траўня мясцовы жыхар з нажом напаў на супрацоўнікаў газэты «Родина», якая выдаецца мясцовай арганізацыяй КПРФ і займае апазыцыйную пазыцыю ў адносінах да губэрнатара.
Пазыцыя Крамля ў пытаньні аб вызваленьні захопленых ля берагоў анэксаванага Крыму ўкраінскіх маракоў не зьмянілася. Іх лёс павінны вырашыць сьледзтва і суд, заявіў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў.
Расейская праваслаўная царква будуе ў сярэднім па тры храмы ў дзень, абвясьціў патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл 26 траўня падчас асьвячэньня новага храма Ўсіх Сьвятых у Страсбуры.
Расея абяцае аднавіць пастаўкі чыстай нафты да мяжы з Польшчай не пазьней за сярэдзіну чэрвеня.
Больш за палову расейцаў (56 працэнтаў) заявілі пра «хутчэй адмоўнае» стаўленьне да геяў і лесьбіянак. Тры працэнты паведамілі пра «хутчэй станоўчае» стаўленьне і яшчэ 39 працэнтаў — пра нэўтральнае ці абыякавае.
Выданьне The Insider апублікавала расьсьледаваньне аб тым, як кіраўнік анэксаванага Крыму — Сяргей Аксёнаў — імкліва багацее. Дакладней, імкліва багацеюць ягоныя жонка і цешча.
Баевікі, якіх падтрымлівае Расея, раніцай 22 траўня захапілі восем украінскіх вайскоўцаў, паведамляе штаб апэрацыі Аб’яднаных сіл.
Уладальніка маскоўскага шматпрофільнага мэдыцынскага цэнтру «Ф Клінікс», 32-гадовага бізнэсоўца зь Беларусі Паўла Фралова падазраюць у махлярстве асабліва буйнога памеру — на суму каля 1 млрд расейскіх рублёў (каля 15,5 млн даляраў), паведамляе «Коммерсантъ».
Рада Бясьпекі адхіліла запыт Расеі аб правядзеньні пасяджэньня з гэтай нагоды — 6 галасоў было супраць, 4 — за і 4 устрымаліся. Галасаваньне ў Радзе бясьпекі адбывалася позна ўвечары ў панядзелак. Расія спрабавала падаць прыняцьце закону аб мове як парушэньне Менскіх пагадненьняў.
Міжведамасная камісія Ўкраіны ў пытаньнях міжнароднага гандлю 21 траўня прыняла рашэньне аб увядзеньні антыдэмпінгавага мыта на імпарт ва Ўкраіну цэмэнтных клінкераў і портлэндцэмэнту з Расеі, Беларусі і Малдовы.
Для кіраўніка РПЦ патрыярха Кірыла за дзяржаўныя грошы будуюць асабістую рэзыдэнцыю ў горадзе Пушкін пад Пецярбургам, паведамляе The Bell.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін ня будзе адпраўляць віншаваньня ні тэлефанаваць Ўладзіміру Зяленскаму пасьля яго інаўгурацыі 20 траўня на пасадзе прэзыдэнта Ўкраіны.
Віцэ-канцлер Аўстрыі Хайнц-Крысьціян Штрахе абвясьціў у суботу пра сыход у адстаўку на фоне публікацыі нямецкімі СМІ скандальных відэазапісаў зь яго удзелам, на якіх ідзе гаворка пра магчымыя таемныя фінансавыя зьдзелкі.
Як вырашыцца канфлікт паміж абраным прэзыдэнтам Украіны і большасьцю Вярхоўнай Рады? Якой будзе палітыка Зяленскага адносна Данбасу і Крыму?
У расейскім горадзе Екацярынбургу чацьвёрты дзень працягваюцца пратэсты супраць будаўніцтва праваслаўнага храму на месцы сквэру каля Тэатру драмы.
Прэзыдэнт Расеі пракамэнтаваў пратэсты вакол будаўніцтва храма на набярэжнай у цэнтры Екацерынбурга.
У судзе распавялі, як дастаўлялі забруджаную нафту ў трубаправод «Дружба», піша ТАСС.
Генэральны дырэктар Навукова-дасьледчага інстытута (НДІ) касьмічнага прыборабудаваньня Юры Яскін уцёк за мяжу на фоне аўдытарскай праверкі арганізацыі, піша расейскае выданьне «Коммерсантъ».
Навальнічны разрад, які трапіў у самалёт «Sukhoi Superjet 100», што загарэўся 5 траўня ў маскоўскім аэрапорце, стварыў праблемную, але не крытычную сытуацыю на борце, піша «Коммерсантъ».
Асуджаны адзначыў, што слова, якім апісваўся Пуцін у надпісе, не аднесенае ў слоўніках да лаянкі або табуяванай лексыкі, а прэзыдэнт мусіў бы быць цярпімым да крытыкі.
Жыхары расейскага Екацярынбургу другі дзень запар пратэстуюць супраць будаўніцтва храму Сьвятой Кацярыны ў сквэры. Яны выступаюць супраць забудовы адной зь нешматлікіх зялёных зон у цэнтры забруджанага прамысловага гораду.
Былі прэтэнзіі па форме, але ня сутнасьці працы расейскага амбасадара, заявіў міністар замежных справаў Беларусі.
Жыхары кантраляваных сэпаратыстамі раёнаў на ўсходзе Ўкраіны здаюць дакумэнты на расейскія пашпарты на некантралюемай Кіевам тэрыторыі краіны, не выяжджаючы ў Расею.
Паліцыя амаль ня ўмешвалася ў дзеяньні «байцоў акадэміі адзінаборстваў».
Пра якія краіны і якія ўзбраеньні гаворка, Ермакоў не ўдакладняе — толькі заявіў, што гэта «некаторыя залежныя ад Вашынгтону», але «цывілізаваныя эўрапейскія краіны».
Сума шкоды будзе, верагодна, мець тры складнікі: недаатрыманыя сродкі ад транзыту нафты; недаатрыманы прыбытак ад перапрацоўкі нафты; выдаткі на ачыстку, рамонт або замену пашкоджанага абсталяваньня.
Кампанія «Мегалайн», якую зьвязваюць з блізкім да Пуціна прадпрымальнікам Яўгеніем Прыгожыным, ад 2017 году выйграла на Крыме чатыры кантракты на агульную суму мільярда рублёў.
Высланы зь Беларусі інгускі апазыцыянэр і блогер Ісмаіл Нальгіеў абвінавачваецца ва ўчыненьні да прадстаўніка ўлады гвалту, небясьпечнага для жыцьця і здароўя.
Удава нядаўна памерлага журналіста Юлія апублікавала ў нядзелю мэдыцынскія дакумэнты, якія сьведчаць пра тое, што ў 2016 годзе ў яго дыягнаставалі анэўрызму ўзыходнага аддзелу аорты.
Паводле заявы дачок праводзіцца праверка. Разьвітаньне з загінулым было прызначанае на 12 траўня.
Суразмоўца агенцтва ТАСС распавёў, што прадусар папулярнага расейскага телеграм-каналу Mash хацеў атрымаць у Маскоўскага цэнтра аўтаматызаванага кіраваньня паветраным рухам інфармацыю пра катастрофу SSJ-100 у «Шарамецьцева».
Прычынай сьмерці Сяргея Дарэнкі стаў разрыў аорты. Пра гэта паведамляе радыёстанцыя «Гаворыць Масква», якую ён узначальваў, са спасылкай на заключэньне судова-мэдыцынскай экспэртызы.
Расія дагэтуль не вярнула Эстоніі 5,2% тэрыторыі, заявіў міністар унутраных справаў краіны Март Хэльмэ. Паводле яго, Масква «ня хоча ні вяртаць гэтую тэрыторыю, ні даваць за яе кампэнсацыю, ні наогул абмяркоўваць гэтае пытаньне».
Таксама просяць выкарыстоўваць расейскую акцыю «Несьмяротны полу» як адну з асноваў беларускай нацыянальнай ідэі.
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа на пасяджэньні Арктычнага савета ў Фінляндыі заявіў, што Злучаныя Штаты маюць намер узмацніць сваю прысутнасьць у Арктыцы, каб супрацьстаяць агрэсіўным паводзінам Расеі і Кітая.
«Аэрофлот» за апошнія суткі адклаў або адмяніў некалькі рэйсаў, якія павінны былі выконваць самалёты «Sukhoi Superjet 100».
Адвакат Ісмаіла Нальгіева зьвязвае ягонае затрыманьне з удзелам у пратэстах у Інгушэтыі супраць дамовы аб мяжы з Чачэніяй.
Урад Украіны будзе прызнаваць несапраўднымі расейскія пашпарты, выдадзеныя ўкраінскім грамадзянам, якія жывуць на непадкантрольных Кіеву тэрыторыях.
Падразьдзяленьні Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны ўзмацнілі кантроль на мяжы, каб не дапусьціць уезду на ўкраінскую тэрыторыю прадстаўнікоў байкерскага руху «Начныя ваўкі».
У расейскім горадзе Пяцігорску выхаванцы дзіцячых садкоў у форме пяхотнікаў, танкістаў, лётчыкаў, маракоў, артылерыстаў і мядсёстраў прамаршыравалі па плошчы ля Вечнага агню. У сьвяточным шэсьці ўдзельнічалі больш за 500 дзяцей.
Пасольства Расеі ў Менску атрымала афіцыйнае паведамленьне ад МЗС Беларусі аб затрыманьні беларускім КДБ трох расіянаў.
Па словах Пяскова, за непрацяглы тэрмін знаходжаньня Бабіча на пасадзе пасла «дастаткова шмат было зроблена».
Загрузіць яшчэ