Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія пашпарты выдаюць наўпрост на тэрыторыі Данбасу, — СМІ


Жыхары кантраляваных сэпаратыстамі раёнаў на ўсходзе Ўкраіны здаюць дакумэнты на расейскія пашпарты на некантралюемай Кіевам тэрыторыі краіны, не выяжджаючы ў Расею.

У аддзяленьнях МУС у Растоўскай вобласьці, якія расейскія ўлады назвалі пунктам выдачы пашпартоў, прымаюць толькі дакумэнты ад сэпаратысцкіх органаў улады. Пра гэта піша ў рэпартажы з рэгіёну выданьне «Медуза».

24 красавіка Ўладзімер Пуцін падпісаў указ аб спрашчэньні выдачы расейскага грамадзянства жыхарам кантраляваных прарасейскімі сэпаратыстамі раёнаў на ўсходзе Ўкраіны. Праз пяць дзён цэнтар выдачы пашпартоў адкрыўся ў Растоўскай вобласьці Расеі.

Першапачаткова паведамлялася, што ўкраінскія грамадзяне, якія прэтэндуюць на расейскае грамадзянства, павінны будуць падаваць дакумэнты на тэрыторыі Расеі.

Аднак расейскі дзяржаўны орган прымае дакумэнты не ад грамадзян, а ад органаў улады кантраляваных сэпаратыстамі рэспублік, піша «Медуза» са спасылкай на супрацоўнікаў аддзяленьня міграцыі.

Выданьне прыводзіць таксама сьведчаньні жыхароў аднаго з кантраляваных сэпаратыстамі рэгіёнаў, якія здаюць дакумэнты на расейскае грамадзянства мясцовай міліцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG