Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пахаваньне журналіста Дарэнкі адкладзенае. Дочкі падазраюць, што яго маглі атруціць


Сяргей Дарэнка
Сяргей Дарэнка

Паводле заявы дачок праводзіцца праверка. Разьвітаньне з загінулым было прызначанае на 12 траўня.

Паведамленьне пра тое, што расейская паліцыя забараніла выдаваць цела, зьмяшчаецца на сайце радыёстанцыі «Говорит Москва», галоўным рэдактарам якой быў Сяргей Дарэнка.

Раней ягоныя дочкі ад першага шлюбу Ксенія і Кацярына заявілі, што журналіст мог быць атручаны.

Афіцыйнай прычынай сьмерці напярэдадні называлі разрыў аорты, які здарыўся, калі Дарэнка кіраваў матацыклам.

Сяргей Дарэнка памёр 9 траўня. Яму стала дрэнна за рулём матацыкла Triumph Bonneville на Садовым кальцы ў расейскай сталіцы. Журналіст страціў кіраваньне, выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў бэтонную агароджу.

Сяргею Дарэнку было 59 гадоў. Ён нарадзіўся 18 кастрычніка 1959 году ў Керчы. У 1990-х гадах вёў на расейскім тэлеканале ОРТ (цяпер Першы канал) праграму «Время» і «Авторскую программу Сергея Доренко». Ён быў адхілены ад этэраў на ОРТ ў 2000 годзе, пасьля выпуску пра гібель падлодкі «Курск». У 2000-х Дарэнка працаваў на радыё «Эхо Москвы», затым быў галоўным рэдактарам радыёстанцый «Русская служба новостей» і «Говорит Москва».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG