Генпракурор ЗША Уільям Бар 1 траўня даў паказаньні ў Кангрэсе ЗША з нагоды так званага дакладу Мюлера — расьсьледаваньня сувязяў з Расеяй штабу і бліжэйшага атачэньня прэзыдэнта Дональда Трампа.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў закон аб ізаляцыі расейскага сэгмэнту інтэрнэту. Дакумэнт разьмешчаны на партале прававой інфармацыі.
У Польшчу прыбылі ўдзельнікі зарэгістраванага ў Расеі праўладнага байкерскага клюбу «Начныя ваўкі», паведамляюць мясцовыя СМІ. Сярод іх няма расейскіх чальцоў клюбу — большасьці зь іх Эўразьвяз з 2014 году забараняе ўезд.
Колькасьць затрыманых у сувязі з першамайскім акцыямі ў гарадах Расеі перавысіла сто чалавек.
Расейскія СМІ са спасылкай на свае крыніцы паведамілі 30 красавіка, што дзейнага расейскага амбасадара Міхаіла Бабіча адклікаюць з пасады. Свабода сабрала 6 фактаў пра яго.
Колькасьць палітычных зьняволеных у Расеі перавысіла 230. Аб гэтым гаворыцца ў дакладзе вашынгтонскай юрыдычнай кампаніі Perseus Stategies, у стварэньні якой прымалі ўдзел праваабарончыя арганізацыі, у тым ліку расейскі «Мэмарыял».
На сьвяткаваньне Дня Перамогі ў Маскву сёлета, як чакаецца, не прыедзе ніводзін замежны лідэр. Пра гэта паведаміў РІА Новости прэс-сакратар Крамля Дзьмітрый Пяскоў.
Вайсковыя выдаткі ва Ўкраіне і шэрагу іншых краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы рэзка вырасьлі ў 2018 годзе, у асноўным у адказ на меркаваныя пагрозы з боку Расеі.
Расея ўпершыню з 2006 году выйшла зь пяцёркі лідэраў у расходах на абарону.
Нямецкая Свабодная дэмакратычная партыя вылучыла новыя ініцыятывы, закліканыя, на думку яе прадстаўнікоў, прывесьці да дээскаляцыі сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны і ўсталяваньня міру ў зоне канфлікту.
Расейскі тэлеканала НТВ заявіў аб запуску шоў з абраным прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім. Праграма называецца «Магія», яна была запісаная яшчэ ў 2011 годзе. Разам зь Зяленскім тэлешоў вядзе расейская акторка і вядучая Тацяна Лазарава.
У Крамлі пакуль не гатовыя сур’ёзна разглядаць прапановы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа аб ядзерным раззбраеньні, паколькі ў іх «няма канкрэтыкі». Пра гэта сказаў журналістам прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, выступаючы на прэс-канфэрэнцыі ў Пэкіне, заявіў, што расейскія ўлады разглядаюць магчымасьць выдаваць грамадзянства ня толькі жыхарам Данбаса, але і ўсёй Украіны ў спрошчаным парадку.
Што дае Беларусі эканамічнае і палітычнае супрацоўніцтва зь Кітаем? Навошта Кітаю патрэбная Беларусь? Ці канкуруюць за Беларусь Масква і Пэкін?
У Краснаярску загарэўся дах аднаго з карпусоў абароннага заводу «Красмаш», паведамляе рэгіянальнае МНС. Плошча пажару — 24 тысячы квадратных мэтраў.
Суд у Вашынгтоне асудзіў расейку Марыю Буціну на 18 месяцаў зьняволеньня паводле абвінавачваньня ў працы ў якасьці замежнага агента без апавяшчэньня генэральнага пракурора ЗША, паведамляе Настоящее время.
«Транснефть» абвясьціла, што расейскую нафту ў трубаправодзе «Дружба» забрудзілі спэцыяльна.
«Кожны раз чула папрокі на адрас нашай краіны, што відавочная неабходнасьць падтрымаць нашых людзей, якія дэ-факта сталі жыхарамі нашай краіны – яны ня бачаць нічога з боку Расейскай Фэдэрацыі».
Міністэрства культуры Расеі рэкамэндавала перанесьці пачатак пракату ў Расеі фільма Франсуа Азона «Па волі божай» з 25 на 29 красавіка з прычыны праваслаўнага Вялікадня.
Польшча 25 красавіка спыніла адбор расейскай нафты з нафтаправоду «Дружба» з прычыны яе нізкай якасьці.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін назваў вынікі прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне «абсалютным правалам» палітыкі дзеючага прэзыдэнта Пятра Парашэнкі.
Праблема якасьці расейскай нафты існуе, «яна носіць тэхнічны характар і ў бліжэйшы час будзе вырашаная
У Смаленскай вобласьці зьнішчана больш за 160 тон плодаагародніннай прадукцыі, якая нелегальна паступіла з тэрыторыі Беларусі, паведаміла БелаПАН прэс-служба ўпраўленьня Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласьцях.
Наколькі імавернае адкліканьне пасла РФ Бабіча ці абвяшчэньне яго persona non grata? Яго паводзіны — выкананьне заданьня ці вынік яго асабістасьцяў? Як беларуская ўлада зьбіраецца супрацьдзейнічаць інфармацыйнаму наступу «рускага сьвету»?
Пятро Парашэнка і каманда Ўладзіміра Зяленскага адрэагавалі на ўказ прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна аб спрошчанай выдачы расейскіх пашпартоў жыхарам Данбасу.
Рада бясьпекі ААН прыняла рэзалюцыю аб барацьбе з сэксуальным гвалтам падчас узброеных канфліктаў
Расейскія карыстальнікі сацыяльных сетак запусьцілі флэшмоб у падтрымку жыхара Наўгародзкай вобласьці Юрыя Картыжава — першага асуджанага за парушэньне новага расейскага закону аб абразе ўлады.
Расея ўзмоцніць склад войскаў Заходняй і Паўднёвай ваенных акругаў у адказ на разьмяшчэньне сілаў NATO каля расейскіх межаў. Пра гэта заявіў начальнік Генштаба Узброеных сіл, генэрал арміі Валерый Герасімаў на Маскоўскай канфэрэнцыі па міжнароднай бясьпецы.
Цяпер на расейскіх фэдэральных каналах пра яго кажуць гэтак жа рэзка, як пра Пятра Парашэнку апошнія некалькі гадоў.
*** (ёлупень).
Гэта ягоны першы афіцыйны візыт у Расею і першы за 18 гадоў саміт лідэраў Расеі і Паўночнай Карэі.
Расея спусьціла на ваду атамную падводную лодку спэцыяльнага прызначэньня, якая, як лічаць, здольная несьці падводныя бесьпілётныя лятальныя апараты, абсталяваныя ядзернымі зарадамі.
На сайце Petitions.by ідзе збор подпісаў пад двума зваротамі аб абароне беларускай мовы — у Беларусі і ў суседняй Расеі.
Кацярына Ціханава, якую СМІ лічаць дачкой прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, 24 траўня будзе абараняць дысэртацыю на званьне кандыдата фізыка-матэматычных навук. Пра гэта піша сайт «Открытые медиа» са спасылкай электронную базу дакумэнтаў МДУ.
Упраўленьне Рассельгаснагляду па Санкт-Пецярбургу, Ленінградзкай і Пскоўскай абласьцях выявіла новую схему незаконнага ўвозу сьвежых яблыкаў зь Беларусі ў Расею.
Уладзімір Пуцін пакуль не плянуе віншаваць Уладзіміра Зяленскага зь перамогай на прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне, сказаў у размове з журналістамі прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў.
Верхняя палата расейскага парлямэнту ўхваліла законапраект аб «сувэрэнным інтэрнэце», аўтары якога прапануюць стварыць тэхнічную магчымасьць расейскаму сэгмэнту сацсеткі працаваць аўтаномна ад сусьветнага інтэрнэту.
У Смаленскай вобласьці ўтылізаваныя садавіна, ягады і гародніна, якія прыбылі з Беларусі, але вырабленыя, як мяркуецца, у «санкцыйных краінах», паведаміла ў суботу расейскае выданьне «Ридовка.ру».
Суд у Кабардзіна-Балкарыі арыштаваў на два месяцы кіраўніка Рады тэйпаў Інгушэтыі Малсага Ужахава. Яго падазраюць у арганізацыі ўжываньня гвалту да супрацоўнікаў праваахоўных органаў падчас акцыі пратэсту ў Магасе 27 сакавіка.
Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы з журналістамі 20 красавіка на суботніку, ня стаў камэнтаваць апошнія выказваньні расейскага пасла Міхаіла Бабіча і заявіў, што «Расея зь ім разьбярэцца сама».
Расейская амбасада ў Вашынгтоне адказала на даклад спэцпракурора Мюлера аб умяшаньні ў выбары прэзыдэнта ЗША дакладам аб русафобіі ў гэтай краіне.
Урад Расеі забараніў увоз шэрагу тавараў ўкраінскай вытворчасьці
Генпракурор ЗША Ўільям Бар 18 красавіка прадставіў у Міністэрстве юстыцыі поўную вэрсію дакладу спэцпракурора Робэрта Мюлера.
Расея ўсталёўвае забарону на экспарт нафты і нафтапрадуктаў ва Ўкраіну. Пра гэта на пасяджэньні ўраду ў чацьвер заявіў прэм’ер Дзьмітрый Мядзьведзеў. З 1 чэрвеня іх можна будзе вывозіць толькі па асобных дазволах, паведамляе РИА Новости.
Найбольш актыўныя зьвязаныя з расейскай арганізацыяй CIS-EMO, ініцыятывай «Саюз» і прынамсі ўскосна з амбасадай Расеі ў Беларусі.
«Ёсьць праблема выхаду на рынкі збыту крымскіх таваравытворцаў, у тым ліку на экспарт».
Расейскі пісьменьнік Дзьмітрый Быкаў тэрмінова шпіталізаваны ў адну зь лякарняў Уфы, паведамляюць мясцовыя выданьні ProUfu.ru і UTV.ru. Гэтую інфармацыю пацьвердзіў галоўны рэдактар „Эха Москвы“ Аляксей Венядзіктаў, піша „Медуза“.
Рашэньне «Аб выкананьні РФ абавязаньняў у межах функцыянаваньня ўнутранага рынку ЭАЭС», якое абавязвае Расею прызнаваць сэртыфікаты зь Беларусі, было прынята 22 студзеня і набыла моц 24 лютага.
На Ямале на мясцовага жыхара Ейка Сэратэта завялі адміністрацыйную справу за правядзеньне сустрэчы аленяводаў і рыбакоў у тундры.
Прэзыдэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон, які знаходзіцца зь візытам у Расеі, на сустрэчы са старшынём Дзярждумы Вячаславам Валодзіным 16 красавіка заявіў, што Расея і Таджыкістан падпішуць пагадненьне аб будаўніцтве на тэрыторыі апошняга пяці расейскамоўных школаў.
Загрузіць яшчэ