Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі паранілі нажом супрацоўнікаў камуністычнай газэты, якая не прыняла артыкул пра Сталіна


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Стаўрапалі 27 траўня мясцовы жыхар з нажом напаў на супрацоўнікаў газэты «Родина», якая выдаецца мясцовай арганізацыяй Камуністычнай партыі Расейскай Фэдэрацыі і займае апазыцыйную пазыцыю ў адносінах да губэрнатара. Чацьвёра чалавек былі параненыя, паведаміў губэрнатар Стаўрапальскага краю Ўладзімір Уладзіміраў на сваёй старонцы ў сацсетках.

Паводле губэрнатара, нападнік быў затрыманы.

Дачка галоўнага рэдактара «Родины» Мікалая Бандарэнкі паведаміла ТАСС, што яе бацька атрымаў раненьні і яго праапэравалі:

«Апэрацыя прайшла пасьпяхова, стан нармальны. Шчака парэзаная нажом, [нападнік] хацеў трапіць у горла», — сказала яна.

Кіраўнік фракцыі КПРФ у Думе Стаўрапальскага краю Віктар Лазавы, які ў момант нападу быў у рэдакцыі, распавёў, што мужчына, які напаў на Бандарэнку і іншых супрацоўнікаў, знаходзіцца на псыхіятрычным уліку і быў незадаволены адмовай апублікаваць яго артыкул.

«13 траўня гэты мужчына прынёс артыкул пра Сталіна галоўнаму рэдактару і папрасіў апублікаваць яго. Адразу кажу, ён стаіць на ўліку ў псыхбальніцы, — распавёў Лазавы. — Сёньня ён прыйшоў з торбай, з пакетам, у пакеце быў загорнуты паляўнічы нож. Мікалай Федасеевіч [Бандарэнка] сказаў, што такія палітычна важныя тэмы абмяркоўваюцца на рэдакцыйнай калегіі, а [той] на гэта кажа: „Калі так, то я буду вас забіваць“».

Дачка галоўнага рэдактара са спасылкай на словы бацькі распавяла, што аўтар даслаў у рэдакцыю два артыкулы, але яны «не адпавядалі духу газэты і былі непісьменныя».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG