Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін адмовіўся віншаваць Зяленскага з уступленьнем на пасаду прэзыдэнта


Уладзімір Пуцін і Дзьмітры Пяскоў
Уладзімір Пуцін і Дзьмітры Пяскоў

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін ня будзе адпраўляць віншаваньня ні тэлефанаваць Ўладзіміру Зяленскаму пасьля яго інаўгурацыі 20 траўня на пасадзе прэзыдэнта Ўкраіны.

«Прэзыдэнт Пуцін будзе віншаваць прэзыдэнта Зяленскага зь першымі посьпехамі ў справе ўрэгуляваньня канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны, а таксама з першымі посьпехамі ў справе нармалізацыі расейска-ўкраінскіх адносін», — заявіў прэс-сакратар Крамля Дзьмітры Пяскоў у гутарцы з журналістамі.

Пяскоў не адказаў канкрэтна на пытаньне, калі гэта можа адбыцца. «Я не павінен гэта раскрываць. Першыя посьпехі будуць відавочныя, калі яны будуць, мы з вамі іх ўбачым няўзброеным вокам», — адзначыў ён.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG