Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абнародаваны анамнэз нябожчыка Сяргея Дарэнкі: анэўрызма аорты


Кветкі ля офісу радыёстанцыі “Говорит Москва”, 10 траўня 2019

Удава нядаўна памерлага журналіста Юлія апублікавала ў нядзелю мэдыцынскія дакумэнты, якія сьведчаць пра тое, што ў 2016 годзе ў яго дыягнаставалі анэўрызму ўзыходнага аддзелу аорты.

Раней дочкі журналіста, якім не паведамілі дыягназ, усумніліся ў афіцыйна абвешчанай прычыне яго сьмерці, нагадвае 12 траўня сайт радыёстанцыі «Говорит Москва».

Журналісты выданьня азнаёмілі публіку з дадзенымі эхакардыяграфіі і кампутарнай тамаграфіі каранарных артэрый, якія цяпер перададзеныя ў паліцыю.

Раней адна з старэйшых дачок журналіста зьвярнулася ў паліцыю. Яна заявіла, што бацьку маглі атруціць, і запатрабавала правесьці судова-мэдычную экспертызу, пасьля чаго супрацоўнікам моргу забаранілі выдаваць цела для пахаваньня. Гэта распараджэньне паступіла ў морг за некалькі гадзін да заплянаванага на 12 траўня разьвітаньня на Траякураўскіх могілках.

Новую дату разьвітаньня яшчэ не прызначылі. Генэральны дырэктар радыёстанцыі «Говорит Москва» Уладзімір Мамантаў выказаў здагадку, што дасьледаваньне зойме каля тыдня.

Паводле ўдавы журналіста, ён хацеў, каб яго крэміравалі і частку праху пахавалі, а частку разьвеялі на гары Мітрыдат ў Керчы.

Сяргей Дарэнка памёр 9 траўня ў Маскве падчас паездкі на матацыкле. Прычынай сьмерці лекары назвалі разрыў аорты. Журналісту было 59 гадоў. 12 траўня ў Маскве прайшоў мотапрабег памяці Дарэнкі. Людзі несьлі кветкі да будынку рэдакцыі радыёстанцыі на Пятніцкай вуліцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG