Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лекары назвалі прычыну сьмерці Сяргея Дарэнкі


Сяргей Дарэнка

Прычынай сьмерці Сяргея Дарэнкі стаў разрыў аорты. Пра гэта паведамляе радыёстанцыя «Гаворыць Масква», якую ён узначальваў, са спасылкай на заключэньне судова-мэдыцынскай экспэртызы.

Ускрыцьцё цела 59-гадовага журналіста лекары правялі мінулай ноччу ў моргу ў Маскве. У Дарэнкі выявілі гэматампанаду, то бок скапленьне вадкасьці, якая перашкаджае функцыянаваньню сэрца, піша РБК.

Сяргей Дарэнка памёр 9 траўня. Яму стала дрэнна за рулём матацыкла Triumph Bonneville на Садовым кальцы ў расейскай сталіцы. Журналіст страціў кіраваньне, выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў бэтонную агароджу.

Сяргею Дарэнку было 59 гадоў. Ён нарадзіўся 18 кастрычніка 1959 году ў Керчы. У 1990-х гадах вёў на расейскім тэлеканале ОРТ (цяпер Першы канал) праграму «Время» і «Авторскую программу Сергея Доренко». Ён быў адхілены ад этэраў на ОРТ ў 2000 годзе, пасьля выпуску пра гібель падлодкі «Курск». У 2000-х Дарэнка працаваў на радыё «Эхо Москвы», затым быў галоўным рэдактарам радыёстанцый «Русская служба новостей» і «Говорит Москва».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG