Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Людзі ў цывільным» разганялі праціўнікаў будаўніцтва храма ў расейскім Екацярынбургу


Праект царквы ў Екацярынбургу
Праект царквы ў Екацярынбургу

Паліцыя амаль ня ўмешвалася ў дзеяньні «байцоў акадэміі адзінаборстваў».

Замест сквэру каля опэрнага тэатру ў расейскім Екацярынбургу зьбіраюцца пачаць будаўніцтва храма, і гэта не падабаецца мясцовым жыхарам. Пратэстоўцы сутыкнуліся з процідзеяньнем агрэсіўных людзей у адзеньні з сымболікай байцоўскіх клюбаў, расказвае «Настоящее время».

Мясцовыя тлумачаць, што выступаюць ня супраць храмаў у прынцыпе, а супраць будоўлі ў гэтым канкрэтным месцы і адсутнасьці грамадзкага абмеркаваньня будаўніцтва.

Першыя тры гадзіны пратэстаў прайшлі без канфліктаў з паліцыяй, з «карагодамі» пратэстоўцаў. Праваахоўнікі ня ўжывалі гвалту і тады, калі мясцовыя павалілі агароджу на патэнцыйнай будаўнічай пляцоўцы.

Але пад ноч да пратэстоўцаў прыехалі людзі спартовага целаскладу, якія ўступілі ў сутыкненьні з пратэстоўцамі. На іх адзеньні была сымболіка байцоўскіх клюбаў. «Новая газета» сьцьвярджае, што гэта нібыта байцы акадэміі «Русской медной компании». Адзначаецца, што паліцыя квола рэагавала на іх дзеяньні, праводзіла хіба выбарачныя затрыманьні.

Каля сотні пратэстоўцаў засталіся ля патэнцыйнай будаўнічай пляцоўкі на ноч. Губэрнатар Сьвярдлоўскай вобласьці ў Instagram прапанаваў удзельнікам канфлікту сустрэцца ў ягонай рэзыдэнцыі для перамоваў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG