Лінкі ўнівэрсальнага доступу

56% расейцаў заявілі пра адмоўнае стаўленьне да ЛГБТ


Затрыманьне ўдзельніцы акцыі супраць гамафобіі ў Санкт-Пецярбургу
Затрыманьне ўдзельніцы акцыі супраць гамафобіі ў Санкт-Пецярбургу

Больш за палову расейцаў (56 працэнтаў) заявілі пра «хутчэй адмоўнае» стаўленьне да геяў і лесьбіянак. Тры працэнты паведамілі пра «хутчэй станоўчае» стаўленьне і яшчэ 39 працэнтаў — пра нэўтральнае ці абыякавае. Пра гэта сьведчаць дадзеныя апытаньня «Левада-цэнтру».

Пры гэтым амаль трэць рэспандэнтаў заявілі, што спынілі б зносіны са сваім знаёмым, калі б выявілася, што той належыць да сэксуальных меншасьцяў. 45 працэнтаў удзельнікаў апытаньня сказалі, што іх стаўленьне да такога знаёмага ніяк бы не зьмянілася.

Апытаньне сацыёлягаў паказаўла, што найбольшую талерантнасьць выяўляе моладзь ва ўзросьце да 25 гадоў, жыхары буйнейшых гарадоў, людзі з вышэйшай адукацыяй і добрым дастаткам.

Наданьне роўных правоў лесьбіянкам і геям падтрымалі 47 працэнтаў расейцаў. Гэта самы высокі паказьнік за апошнія 14 гадоў дасьледаваньняў, адзначылі сацыёлягі. Амаль столькі ж — 43 працэнты — выступілі супраць.

Таксама высьветлілася, што 45 працэнтаў апытаных ня чулі пра выпадкі гвалту ў Расеі ў дачыненьні да прадстаўнікоў ЛГБТ- супольнасьці.

У рэйтынгу непрыязнага стаўленьня да прадстаўнікоў сэксуальных меншасьцяў, складзеным міжнароднай арганізацыяй ILGA-Europe, Расея заняла 46-е месца з 49 краін Эўропы і Цэнтральнай Азіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG