Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея можа заплаціць Беларусі за няякасную нафту да 435 млн даляраў кампэнсацыі, — «Ведомости»


Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка, ілюстрацыйнае фота
Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка, ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка заяўляў, што спэцыялісты называюць сумы шкоды беларускім заводам і нафтаправоду ад забруджаньня нафтаправоду «Дружба» большымі за 100 млн даляраў, але не назваў канкрэтную суму. Расейскае выданьне «Ведомости» ацаніла магчымую суму.

Паводле аналітыка Fitch Дзьмітрыя Марынчанкі, сума шкоды будзе, верагодна, мець тры складнікі:

  1. недаатрыманыя сродкі ад транзыту нафты;
  2. недаатрыманы прыбытак ад перапрацоўкі нафты;
  3. выдаткі на ачыстку, рамонт або замену пашкоджанага абсталяваньня.

Сума кампэнсацыі, паводле ацэнак выданьня, можа скласьці ад 271,3 млн даляраў да 435,3 млн.

У падліках сыходзілі з платы за транзыт нафты празь Беларусь у 0,84 даляра за 1 тону на 100 км, 14 дзён прастою і гадавых аб’ёмаў перапампоўкі ад 48,9 млн тонаў (паводле расейскай «Транснафты») да 58,8 млн тонаў (паводле «Гомельтранснафта Дружба»). Улічылі і тое, што «Дружба» можа страціць у прапускной здольнасьці — і за гэта таксама могуць заплаціць кампэнсацыю ў 142–300 млн даляраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG