Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Расхлябанасьць і бязладнасьць» у Расеі, — Лукашэнка пра страты ад бруднай расейскай нафты

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота. Кіраўнік Блеарусі Аляксандар Лукашэнка (зьлева) і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін

Беларусь назаве суму шкоды ад паступленьня забруджанай нафты ў нафтаправод «Дружба» пасьля рэвізіі нафтаперапрацоўчых заводаў, заявіў Аляксандар Лукашэнка 11 траўня, адказваючы на пытаньні журналістаў, піша БЕЛТА.

Беларускі кіраўнік падкрэсьліў, што вельмі нэгатыўна ацэньвае тое, што здарылася.

«Расхлябанасьць і бязладнасьць на тэрыторыі Расеі (а гэта тысячы кілямэтраў) — і велізарная труба была забруджаная атрутнай нафтай, — сказаў Лукашэнка. — За тыдзень нават трубу, па якой прапампоўваецца нафта, на 4-5 мм, як кажуць спэцыялісты, зьядае».

Што тычыцца канкрэтнай сумы шкоды, яна пакуль невядомая, але відавочна, што будзе вельмі вялікая, адзначыў Лукашэнка.

«Сказаць гэтую суму я зараз не магу. Яна канчаткова будзе вядомая пасьля таго, як мы прарэвізуем тое, што адбылося на Наваполацкім НПЗ, а цяпер мы лічым страты», — сказаў ён.

«Мы недаатрымалі пэўны прыбытак, валютную выручку, транзыт — мы велізарныя грошы страцілі. Гэта сотні мільёнаў даляраў. Журналісты часта гэтую суму называюць, яны недалёкія ад ісьціны», — дадаў Лукашэнка.

Беларуска-расейскі «нафтавы канфлікт». Асноўнае

  • 11 красавіка Аляксандар Лукашэнка прыгразіў закрыць на рамонт нафтаправод, па якім расейская нафта ідзе ў Эўропу. Гэтак ён адрэагаваў на абмежаваньні, якія Расея ўвяла на імпарт прадуктаў харчаваньня зь Беларусі.
  • Гаворка ідзе пра паўднёвую галіну нафтаправоду «Дружба», апэратар якой — ААТ «Гомельтранснафта Дружба». Па ёй ідзе транзыт расейскай нафты ў Польшчу, Украіну, Вугоршчыну, Нямеччыну.
  • 21 красавіка Беларусь прыняла рашэньне часова абмежаваць экспарт нафтапрадуктаў, бо беларускія НПЗ атрымалі партыю няякаснай расейскай нафты: узровень хлярыдаў вырас у 20 і больш разоў, сьцьвярджае афіцыйны Менск.​

  • Расейскі бок прызнаў факт пастаўкі няякаснай нафты.
  • На Мазырскім НПЗ заявлі, што няякасная нафта пашкодзіла дарагое абсталяваньне.
  • Беларускі бок заяўляе, што страты ад спыненьня паставак могуць скласьці некалькі сотняў мільёнаў даляраў.
  • 23 красавіка намесьнік гендырэктара Беларускай нафтавай кампаніі (БНК) Сяргей Грыб паведаміў, што празь няякасную расейскую нафту Беларусь вымушана прыпыніла экспарт сьветлых нафтапрадуктаў (бэнзін і дызпаліва) ва Ўкраіну, Польшчу і краіны Балтыі.
  • Таксама Грыб заявіў, што Беларусь гатовая да канца году пачаць альтэрнатыўныя расейскай пастаўкі нафты: адзін з варыянтаў — праз марскія парты краінаў Балтыі, другі — праз Адэсу і нафтправод Адэса—Броды на Мазырскі НПЗ.
  • Пытаньні да якасьці расейскай нафты паўсталі на фоне спрэчак Беларусі і Расеі, калі Масква адхіліла прапанову Менску павялічыць тарыф на транзыт нафты адразу на 23,1% у сувязі з захадамі экалягічнай бясьпекі.
  • 26 красавіка расейцы завялі крымінальную справу аб забруджваньні нафты. Меркавана, хлёрарганіку ўкінулі праз прыватны трубаправод у Самарскай вобласьці.

    27 красавіка прэмʼер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў загадаў цягам 7 дзён пакараць адказных за забруджаньне нафты ў трубапровадзе «Дружба».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG