Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі пастаўкі забруджанай нафты ў Беларусь

Уладзімер Пуцін і Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Уладзімер Пуцін і Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Кіраўнікі Беларусі і Расеі Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін сьцісла абмеркавалі сытуацыю з пастаўкамі забруджанай расейскай нафты ў Беларусь.​

Пра гэта распавёў журналістам Пуцін падчас форуму «Адзін пояс» у Кітаі, піша «РИА Новости». Пазыцыі бакоў не ўдакладняюцца.

Прэмʼер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў 27 красавіка загадаў цягам 7 дзён пакараць адказных за забруджаньне нафты ў трубапровадзе «Дружба».

​
XS
SM
MD
LG