Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША западозрылі Расею ў выпрабаваньнях ядзернай зброі


У міністэрстве абароны ЗША выказалі асьцярогі з нагоды магчымага правядзеньня Расіяй выпрабаваньняў ядзернай зброі. Пра тое, што Масква можа праводзіць выпрабаваньні малой магутнасьці, заявіў кіраўнік разьведвальнага ўпраўленьня Пэнтагона Робэрт Эшлі.

У прыватнасьці, у Вашынгтоне падазраюць, што Расея, хутчэй за ўсё, не выконвае палажэньні дамовы аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаваньняў. Краіны, якія яе падпісалі, увялі поўны мараторый на гэтую практыку.

Па словах Робэрта Эшлі, у Расеі ёсьць тэхнічная магчымасьць правесьці выпрабаваньні насуперак забаронам, якія зыходзіць з дамовы.

Дагавор аб забароне ядзерных выпрабаваньняў быў складзены краінамі-чальцамі ААН у 1996 годзе. Да гэтага часу яго падпісалі 185 дзяржаў, але тэкст пакуль ня ўведзены ў дзеяньне, паколькі восем краін-удзельніц так і не ратыфікавалі пагадненьне. Гаворка ідзе ў тым ліку пра ЗША, Кітай і Іран. Расея ратыфікавала дагавор у 2000 годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG